Канферэнцыя «Памятаць дзеля агульнай будучынi»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on Sat, 07/07/2018 - 12:14

29-30 червеня 2018 г. у Мінску ў Міжнародным адукацыйным цэнтры імя Я. Рау адбылася Міжнародная канферэнцыя “Памятаць дзеля агульнай будучыні”, прымеркаваная да адкрыцця другой чаргі Трасцянецкага мемарыялу. У працы канферэнцыі прыняў удзел дацэнт кафедры філасофіі нашага ўніверсітэта В.А. Адзіночанка.

У гады Другой сусветнай вайны нямецкімі захопнікамі ў Трасцянцы было забіта каля двухсот тысяч чалавек, у асноўным яўрэяў. Частку з іх складаюць яўрэі, якіх прывезлі з іншых краін Еўропы.

У сваім выступленні на круглым стале “Унёсак цэркваў і рэлігійных аб’яднанняў у захаванне і ўвекавечанне памяці” В.А. Адзіночанка адзначыў, што для грамадзян Беларусі існуюць дзве трагедыі ХХ ст.: гэта фашысцкія і сталінскія рэпрэсіі, а таксама падкрэсліў неабходнасць агульнай памяці пра іх ахвяры.  Аб гэтым жа казалі і іншыя выступоўцы.
 

Photo report