КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў БРАНСКIМ ДЗЯРЖАЎНЫМ УНIВЕРСIТЭЦЕ

Submitted by kd on Mon, 11/13/2017 - 12:36

9-10 лістапада 2017 г. у Бранскім дзяржаўным універсітэце імя акадэміка І.Г.Пятроўскага адбылася міжнародная навуковая канферэнцыя “Заходні рэгіён Расіі ў міжнародных адносінах Х-ХХ стст.” Яна была прымеркавана да 100-гадовага юбілею Расійскай рэвалюцыі 1917 г. Удзел у канферэнцыі прынялі даследчыкі з Расіі, Беларусі, Украіны. З гістарычнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны на канферэнцыю былі запрошаны дэкан гістарычнага факультэта, д. г. н. М.М.Мязга, дацэнт кафедры ўсеагульнай гісторыі, к. г. н. А.М.Дуброўка, дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, к. г. н. М.І.Старавойтаў.

У час працы канферэнцыі М.М.Мязга прадставіў на пленарным пасяджэнні канферэнцыі даклад, у якім былі разгледжаны змены ў міжнароднай сітуацыі ва ўсходнееўрапейскім рэгіёне пад ўплывам Расійскай рэвалюцыі. А.М.Дуброўка ў сваім дакладзе ахарактарызавала палітыку Вялікабрытаніі ў сувязі з падрыхтоўкай і падпісаннем Рыжскага міру 1921 г. паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Удзел у канферэнцыі дазволіў пазнаёміцца з найноўшымі напрацоўкамі расійскай і ўкраінскай гістарыяграфіі па праблемах міжнародных адносін ва Усходняй Еўропе і давесці да замежных калег пункт гледжання беларускіх гісторыкаў, наладзіць новыя навуковыя сувязі.

Photo report