У абдымку з робатам (Сайт газеты «Настаўніцкая газетa»)

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - пт, 31/07/2020 - 10:06

Клас робататэхнікі Гомельскага тэхнапарка цяпер будзе працаваць у Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны.

Яго адкрылі на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій. Высокую якасць заняткаў будуць забяспечваць выкладчыкі факультэта, якія прайшлі стажыроўку ў Санкт­-Пецярбургу. Вучэбна-­метадычны комплекс складаецца з заняткаў па асновах праграмавання на мове Scratch, па праг­рамаванні электронных прылад і віртуальнага разумнага дома на аснове тэхналогій RobboScratch і ArduinoWiring, па мабільнай робататэхніцы, схематэхніцы, а таксама 3D­-мадэляванні і друку.

Вучэбная праграма, якую выкарыстоўваюць выкладчыкі, рэалізуецца больш як у 70 школах Расіі і Фінляндыі. Цяпер ажыццяўляецца набор у групы для заняткаў робататэхнікай дзяцей ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Фота Андрэя ВЯЛІКАГА.

https://nastgaz.by/u-abdymku-z-robatam/