Ролю праваслаўя ў грамадскім жыцці абмеркавалі на канферэнцыі ў ГДУ

Опубликовано GDN - вт, 21/11/2017 - 13:26

У межах XIV Свята-Пакроўскіх адукацыйных чытанняў «Маральныя каштоўнасці і будучыня чалавецтва» 21 лістапада ў ГДУ імя Ф. Скарыны адбылася рэгіянальная канферэнцыя «Праваслаўе ў грамадскім жыцці: традыцыя і сучаснасць», арганізаваная ўніверсітэтам сумесна з Гомельскай епархіяй Беларускай праваслаўнай царквы.

Яе ўдзельнікі – прадстаўнікі царквы, настаўнікі школ, выкладчыкі, студэнты і магістранты гомельскіх ВНУ абмеркавалі ролю праваслаўя, сістэмы асветы і хрысціянскіх каштоўнасцей у дзяржаўным і грамадскім жыцці, вызначылі ўмовы фарміравання гарманічна развітай асобы, прааналізавалі ўплыў рэлігіі на гісторыю Гомельшчыны.

Падчас канферэнцыі адбылося пасяджэнне круглага стала «Маральныя каштоўнасці — узлетна-пасадачная паласа ў жыцці чалавека», таксама была наладжана праца інтэрактыўнай пляцоўкі «Эпоха Скарыны».

Фото Владимира Чистика

Фотоотчёт