Навіны

  • 17 сакавік 2021
    Каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта “Lynces justae” штогод становіцца прызёрам Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Чарговая студэнцкая алімпіяда прайшла ў Мінску. У ёй прынялі ўдзел 39 індывідуальных канкурсантаў і 11 каманд з усёй краіны. На мерапрыемстве прысутнічала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міністэрстваў адукацыі і юстыцыі, Вярхоўнага суда, Генеральнай…
  • 17 сакавік 2021
    17 сакавіка на эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі сучаснай эканамічнай навукі”. Мерапрыемства адбылося ў фарматах анлайн і оф-лайн. Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 120 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана. У ліку беларускіх…
  • 16 сакавік 2021
    Падведзены вынікі агульнаўніверсітэцкага конкурсу "Лепшая вучэбная група" 2020/2021 навучальнага года. 1 месца заняла група ФК-33 факультэта фізічнай культуры (куратар – Вольга Валер’еўна Тозік, дацэнт кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры); 2 месца падзялілі групы АС-36 факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (куратар – Уладзімір Мікалаевіч Кулінчанка, старшы выкладчык кафедры АСАІ) і БФ-31 філалагічнага…
  • 16 сакавік 2021
    11 сакавіка ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання і ўзнагароджання лепшых спартсменаў вобласці, якія праявілі сябе на прэстыжных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, нягледзячы на адмены і пераносы з-за пандэміі COVID-19. Сярод атлетаў, якія годна прадставілі і абаранілі гонар нашай вобласці і рэспублікі, – студэнты, магістранты і выпускнікі ГДУ імя Ф. Скарыны: Ірына Вінаградава…
  • 12 сакавік 2021
    12 сакавіка на юрыдычным факультэце адбылася сустрэча дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэя Анатольевіча Злотнікава са студэнтамі першага курса. Сустрэча прымеркавана да дзяржаўнага свята нашай краіны – Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Андрэй Анатольевіч расказаў студэнтам, будучым юрыстам, пра асаблівасці працэсу заканатворчасці. Прыводзячы канкрэтныя прыклады са сваёй дэпутацкай…
  • 12 сакавік 2021
    З 9 па 11 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №7 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах. У выніку трохдзённай барацьбы перамогу адсвяткавалі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – В.В. Царун). Сярэбраным прызёрам стала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу…
  • 12 сакавік 2021
    11 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне студэнцкага савета ўніверсітэта. У ходзе мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк адказаў на пытанні студэнцкага актыву, акцэнтаваў увагу моладзевых лідараў на прыярытэтных задачах. Вялікая ўвага была нададзена арганізацыі Дня адчыненых дзвярэй. Штогод члены студсавета задзейнічаны ў правядзенні гэтага мерапрыемства, імі арганізуюцца інтэрактыўныя пляцоўкі і моладзевыя…
  • 12 сакавік 2021
    У дадзенай канферэнцыі, арганізатарам якой выступіў гістарычны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны, прымаюць удзел больш за трыццаць аўтарытэтных даследчыкаў з Беларусі, Польшчы, Расіі. Сярод іх 12 дактароў і 16 кандыдатаў гістарычных навук. Прадстаўлены буйныя навуковыя цэнтры трох дзяржаў, у якіх вядзецца актыўнае вывучэнне міжнародных адносін міжваеннага перыяду. Гэта ўніверсітэты Масквы, Варшавы, Мінска, Санкт-Пецярбурга, Торуні…
  • 12 сакавік 2021
    У кожнага з нас час ад часу з'яўляецца жаданне наведаць новыя месцы, актыўна адпачыць, пазнаёміцца з жыхарамі іншых краін… Імклівае развіццё турызму актывізуе бізнес, цягне за сабой стварэнне новых працоўных месцаў, вымагае адкрыцця сучасных спецыяльнасцей ва ўстановах адукацыі. У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны для больш якаснай падрыхтоўкі спецыялістаў турыстычнай галіны была нават створана новая…
  • 12 сакавік 2021
    У выставачнай зале ўніверсітэта адбылося адкрыццё першай персанальнай выставы “Падарожжа ў прыгожае”. Яе аўтар – Попічава Кацярына, студэнтка чацвёртага курса біялагічнага факультэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы з прывітальным словам да прысутных звярнуўся прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк. Юрый Валер’евіч адзначыў значнасць арганізацыі персанальных выстаў нашых студэнтаў і выкладчыкаў у культурным жыцці ўніверсітэта і…
  • 11 сакавік 2021
    З нагоды 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры пры фінансавай падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь выйшла энцыклапедыя “Уладзімір Караткевіч”. У ёй змешчана каля 1000 артыкулаў, якія расказваюць пра жыццёвы  і творчы шлях Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, пра людзей, якія мелі стасункі з пісьменнікам, даследавалі і даследуюць яго літаратурную дзейнасць, пра тых, для каго асоба мастака слова…
  • 10 сакавік 2021
    Ганаровай граматы Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта ўдастоены старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі ГДУ імя Францыска Скарыны Аляксей Зайцаў. Такой узнагародай малады навуковец адзначаны за добрасумленную працу і значны ўклад у арганізацыю ідэалагічнай работы ў рэгіёне.
  • 10 сакавік 2021
    У першых чыслах сакавіка на геолага-геаграфічным факультэце ўстановы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” адбылося папярэдняе размеркаванне выпускнікоў спецыяльнасці “Геалогія і разведка радовішчаў карысных выкапняў” (спецыялізацыі “Геафізічныя метады пошукаў і разведкі”, “Інжынерная геалогія і гідрагеалогія”). Спецыялісты-геолагі сёлета патрабуюцца ў 14 арганізацыях, якія даслалі заяўкі на 25…
  • 09 сакавік 2021
    З 3 па 5 сакавіка прарэктар па вучэбнай рабоце Ігар Валянцінавіч Семчанка ў складзе дэлегацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у афіцыйным візіце ў г. Ташкент (Узбекістан), у ходзе якога адбылося 8-е пасяджэнне Сумеснай міжурадавай камісіі па двухбаковаму супрацоўніцтву паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Узбекістан. На пасяджэнні міністр адукацыі Беларусі І.В. Карпенка і Міністр вышэйшай і…
  • 09 сакавік 2021
    У 2018 годзе паміж Дзяржаўным універсітэтам імя Сэма Х’юстана, Злучаныя Штаты Амерыкі, і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя Францыска Скарыны быў падпісаны дагавор аб міжнародным супрацоўніцтве, у рамках якога ажыццяўляецца ўзаемадзеянне паміж амерыканскай і беларускай ВНУ. Па запрашэнні амерыканскіх калегаў прадстаўнікі ад беларускай ВНУ ў складзе Цімура Бародзіча, намесніка дэкана па вучэбнай рабоце факультэта…
  • 09 сакавік 2021
    6 сакавіка адбыўся 3 этап другога сезона спаборніцтваў “Кубак па адукацыйнай робататэхніцы” на базе факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф. Скарыны. Кубак па адукацыйнай робататэхніцы – гэта серыя турніраў, якія праводзяцца ў розных гарадах Рэспублікі Беларусь. Мэтай Кубка з’яўляецца папулярызацыя і садзейнічанне развіццю робататэхнікі ў Рэспубліцы Беларусь. Агульную арганізацыю ажыццяўляе Асацыяцыя па…