У гасцях у ГДУ імя Ф. Скарыны - прафесар з Румыніі

Submitted by SX on аўт, 26/03/2019 - 22:06

Канцэпту «Малая радзіма» і менталітэту беларусаў-палешукоў прысвечаны пазнавальныя лекцыі прафесара кафедры славістыкі Яска універсітэта ім. А.І. Куза Людмілы Бежэнару, якія яна пачала чытаць студэнтам і выкладчыкам філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны.

Будучыя абітурыенты на факультэце беларускай мовы: сустрэча з выкладчыкамі і студэнцкім саветам ГДУ

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 31/10/2024 - 09:38

Кафедра беларускай мовы правяла прафарыентацыйнае мерапрыемства “Факультэт вачыма абітурыента”, на якім прысутнічалі вучні старэйшых класаў ДУА “СШ № 4 г. Гомеля”, ДУА “СШ № 27 г. Гомеля” і ДУА “Печышчанская СШ Светлагорскага раёна”. Яны наведалі лекцыю прафесара Ляшчынскай Вольгі Аляксееўны, паўдзельнічалі ў гульні “Адгадай слова”, паслухалі інфармацыю выкладчыкаў кафедры пра ўнутраныя экзамены на спецыяльнасці факультэта, а таксама інфармацыю дэкана Алены Мікалаеўны Палуян пра факультэт і яго дасягненні. Прадстаўнікі студсавета факультэта Казлякоўскі А. і Пяцура А.

Экскурсія ў філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава

Submitted by ias on сер, 30/10/2024 - 13:10

24 кастрычніка 2024 г. студэнты групы ФІН -21 разам з выкладчыкам, прафесарам В. С. Новак наведалі філіял Веткаўскага музея стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф. Р. Шклярава. Экскурсавод, выпускніца філалагічнага факультэта  ГДУ імя Ф. Скарыны, Валянціна Міхайлаўна Сачук пазнаёміла з экспанатамі розных залаў музея. Спачатку прагучаў аповед пра трох святых (Варвару, Міколу і Зосіма),  а затым пра створку царскіх варот  XVll  ст.   і пра Евангелле. Было цікава пачуць і пра семантыку крыжа ў зале,  дзе была прадстаўлена выстава пад назвай "Шлях крыжа".

У Калінінградзе праходзіць другі Форум Саюзнай дзяржавы «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 04/10/2024 - 17:34

Галоўнай пляцоўкай ІІ Форума «Расія і Беларусь: агульная гісторыя, агульны лёс» у 2024 годзе стаў Балтыйскі федэральны ўніверсітэт ім. Імануіла Канта ў Калінінградзе. Мерапрыемства праходзіць пры падтрымцы Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы. У рабоце форуме ў складзе беларускай дэлегацыі прымае ўдзел дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый С.А. Чаропка, які выступіў з дакладам «Папулярызацыя ваеннай гісторыі Беларусі і Расіі як фактар захавання гістарычнай памяці».