Павысілі кваліфікацыю ў сферы адукацыйнай робататэхнікі

Submitted by ias on сер, 30/01/2019 - 15:23

У канцы студзеня ў Санкт-Пецярбургу прайшлі навучальныя курсы па тэорыі і методыцы выкладання адукацыйнай робататэхнікі. Заняткі праводзіліся на базе АТ "Робба" - рэзідэнта інавацыйнага цэнтра "Сколкава" і стваральніка міжнароднай сеткі школ робататэхнікі, праграмавання і 3D-друку. Ад ГДУ імя Ф. Скарыны ў праграме ўзялі ўдзел вядучы інжынер інфармацыйна-вылічальнага цэнтра Яўген Кавалёў і старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Аляксандр Пабiяха.

Курсы праводзіліся з мэтай павышэння кампетэнцыі педагогаў у галіне выкарыстання сучасных тэхналогій для фарміравання ў школьнікаў цікавасці да тэхнічных відаў творчасці, развіцця канструктыўнага мыслення сродкамі робататэхнікі.

Праграма заняткаў прадугледжвала вывучэнне асаблівасцяў апаратнага і праграмнага забеспячэння канструктараў, прапрацоўку практычных заняткаў з выкарыстаннем набораў Робба ў асяроддзі Scratch, планаванне урока і пазаўрочнай дзейнасці з прымяненнем канструктараў, мадэляванне і друк трохмерных аб'ектаў і інш.

Па выніках стажыроўкі яе ўдзельнікі набылі навыкі планавання і арганізацыі індывідуальнай і калектыўнай працы навучэнцаў з выкарыстаннем камплектаў Робба. Атрыманыя веды супрацоўнікі ўніверсітэта змогуць ўжываць у рамках работы СНДЛ «Робататэхніка» на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій.

Фотасправаздача