Міжнародны онлайн-семінар па пытаннях міжкультурнай іншамоўнай адукацыі прайшоў у ГДУ

Submitted by Darina_Pastushenko on сер, 13/03/2019 - 14:43

12 сакавіка. Ясны сонечны дзень, але праца не спыняецца ні на секунду, і толькі званкі на перамену робяць паўзу ў мазгавой актыўнасці выкладчыкаў факультэта замежных моў. І важна тое, што працоўны дзень складаецца не толькі з навучальнага працэсу, але і напоўнены іншымі формамі, адной з якіх з'яўляецца ўдзел у семінарах. І нават тысячы кіламетраў не могуць стаць перашкодай для развіцця адносінаў паміж ВНУ-партнёрамі ў галіне навукі, адукацыі і выхавання падрастаючага пакалення.

Пытанні міжкультурнай іншамоўнай адукацыі, мультымедыйныя тэхналогіі ў адукацыі, мадэляванне працэсу навучання і многае іншае абмеркавалі ў рамках правядзення міжнароднага онлайн-семінара выкладчыкі факультэта замежных моў нашага універсітэта, Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л. М. Гумілёва (філалагічны факультэт, кафедра тэорыі і практыкі замежных моў) і Маскоўскага гарадскога педагагічнага універсітэта (Інстытут замежных моў).

Калегі абмеркавалі не толькі навуковы складнік адукацыйнага працэсу, але і намецілі шляхі развіцця адносін у сферы акадэмічнай мабільнасці студэнтаў і выкладчыкаў, уключаных праграм навучання і інш., якія, без усялякіх сумневаў, прывядуць да станоўчых вынікаў.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi