Другая англамоўная акцыя ў супрацоўніцтве з ТАА «IBA-Гомель-Парк»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 21/03/2019 - 08:35

У рамках супрацоўніцтва кафедры англійскай мовы з вядучай IT-кампаніяй OOO «IBA-Гомель-Парк» дадзены запуск другой англамоўнай акцыі, якая ўжо рэалізуецца ў ГДУ імя Ф. Скарыны і накіравана на павышэнне ўзроўню валодання англійскай мовай студэнтамі факультэтаў фізікі і інфармацыйных тэхналогій і матэматыкі і тэхналогій праграмавання.

З лютага 2019 году загадчык кафедры англійскай мовы Таццяна Пачынок праводзіць 3-месячны інтэнсіўны курс гутарковай англійскай мовы з супрацоўнікамі IT-кампаніі, які быў распрацаваны сумесна з кампаніяй у адпаведнасці з неабходнымі напрамкамі. Навучанне на базе арганізацыі праходзяць 11 слухачоў ўзроўню Intermediate. Гутарковы курс навучання ўключае 3 ключавых аспекты: англійскi ў IT-сферы, дзелавой англійскi і агульны англійскi.

28 сакавіка на факультэце фізікі і інфармацыйных тэхналогій, а 2 красавіка на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання начальнік аддзела рашэнняў па кіраванні інфармацыяй і інфраструктурай Іцхакi Лаві і вядучы інжынер-праграміст Алена Мяжэйнiкава правядуць англамоўныя семінары на тэму "Мастацтва прэзентацыі на матэрыяле IT-тэматыкі». Да ўдзелу ў семінарах запрашаюцца і студэнты іншых факультэтаў, зацікаўленыя ў гэтай тэматыцы.
Англамоўныя семінары накіраваны на падрыхтоўку студэнтаў IT-спецыяльнасцяў да Конкурсу навучальных праектаў «Аб дасягненнях у IT-прафесіі на англійскай мове», які адбудзецца ў ГДУ імя Ф. Скарыны 24 красавіка. Фармат мерапрыемства распрацаваны сумесна з прадстаўнікамі IT-кампаніі. Пераможцаў абярэ журы конкурсу - супрацоўнікі OOO «IBA-Гомель-Парк».

II англамоўная акцыя завершыцца правядзеннем 15 мая маштабнага тэставання сярод студэнтаў IT-спецыяльнасцяў 3 курса факультэта фізікі і ІТ і факультэта матэматыкі і ТП.

У наступным навучальным годзе да англамоўнага руху могуць далучыцца студэнты эканамічнага факультэта новых спецыяльнасцяў «Бізнес-адміністраванне» і «Эканамічная інфарматыка».

Дзякуем кампанію ТАА «IBA-Гомель-Парк» за эфектыўнае супрацоўніцтва і падтрымку прафесійна-матываваных і таленавітых студэнтаў універсітэта - будучых IT-спецыялістаў!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi