Разам за чысціню прыроды і душы

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 27/03/2019 - 09:01

Выкладчыкі і студэнты-валанцёры геолага-геаграфічнага факультэта і факультэта псіхалогіі і педагогікі ГДУ прынялі ўдзел у семінары ў рамках рэалізацыі праекта па трансгранічнаму партнёрству «THEOREMS-Dnipro», які прайшоў на базе Гомельскай абласной тэхнічнай бібліятэкі пры падтрымцы Гомельскай абласной асацыяцыі дзяцей і моладзі (ASDEMO).

У ходзе мерапрыемства аб рэалізацыі праекта і ахове водных рэсурсаў краіны і рэгіёну далажылі старшыня асацыяцыі В.М. Ковзелев і дацэнт кафедры экалогіі Т.А. Цімафеева. Загадчык кафедры сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі Т.Г. Шацюк выступіла з лекцыяй «Психаэкалогiя і экапсiхалогiя асобы», у ходзе абмеркавання якой былі намечаны магчымыя шляхі па рэалізацыі сумесных праектаў кафедры экалогіі і сацыяльнай і педагагічнай псіхалогіі нашага універсітэта, а таксама ўдзел будучых псіхолагаў у праекце сумесна з УУС Гомельскага аблвыканкама па рэсацыялізацыі жанчын, якія вызваліліся з месцаў пазбаўлення волі, і развіццю ў іх навыкаў адказнага мацярынства.

Фотасправаздача