Перспектывы беларуска-індыйскага супрацоўніцтва

Submitted by sz on пан, 01/04/2019 - 13:21

29 сакавіка на базе Гомельскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты адбылася сустрэча з Паслом Індыі ў Рэспубліцы Беларусь спадарыняй Сангiтaй Багадур. Сярод запрошаных быў намеснік начальніка аддзела міжнародных сувязяў нашага ўніверсітэта Сяргей Сыс. Падчас сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб магчымасцях навучання індыйскіх студэнтаў у ГДУ імя Ф. Скарыны, дасягненнях універсітэта ў вучэбнай і навуковай абласцях. Пасла асабліва зацікавіла падрыхтоўка спецыялістаў па IT-спецыяльнасцях і асаблівасці навучання на факультэце замежных моў нашай ВНУ.

Спадарыня Багадур выказала зацікаўленасць у супрацоўніцтве паміж універсітэтамі Індыі і Гомельскім дзяржаўным універсітэтам імя. Ф. Скарыны.

Фотасправаздача