Перамога на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Італіі!

Submitted by Darina_Pastushenko on пят, 12/04/2019 - 12:00

Студэнт факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання нашага ўніверсітэта Вячаслаў Цiмерцэў зноў парадаваў не толькі свой факультэт, але і ўсіх заўзятараў Беларусі. 5-га красавіка на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Італіі ў спаборніцтвах па лыжнай акрабатыцы Слава прынёс залатую ўзнагароду беларускай камандзе з вынікам 92,43 ачкі, сярэбраны медаль дастаўся таксама беларусу Ігару Дрэбянкову (91,65 бала). На трэцюю прыступку п'едэстала падняўся кітайскі атлет Лі Боян (90,59 ачкі).

Слава, віншуем цябе з перамогай. Так трымаць!

Фотасправаздача