Рэктар ГДУ Сяргей Хахомаў наведаў Маскоўскі міжнародны салон адукацыі

Submitted by Darina_Pastushenko on пан, 15/04/2019 - 14:34

Маскоўскі міжнародны салон адукацыі прайшоў з 10 па 13 красавіка ў выставачным павільёне на ВДНХ. У яго рамках было арганізавана больш за 600 мерапрыемстваў рознай накіраванасці. Нарады, канферэнцыі, цырымоніі ўзнагароджання, семінары, прэзентацыі і майстар-класы наведалі больш за 50 тысяч гасцей - прадстаўнікоў 20 краін свету.

Часткай экспазіцыі стала выстава «Адукацыя ў Беларусі", у якой разам з найбольш значнымі беларускімі вну была прадстаўлена прэзентацыя ГДУ імя Ф. Скарыны.

У рамках салона адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі, Міністэрства асветы Расіі, Міністэрства адукацыі і Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі. На ім былі абмеркаваны прыярытэтныя напрамкі далейшага развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018-2022 гады ў сферы фарміравання агульнай адукацыйнай прасторы і маладзёжнай палітыкі.

Маскоўскі міжнародны салон адукацыі - адзін з найбуйнейшых адкрытых форумаў у сферы адукацыі і маштабная выстава сучасных адукацыйных тэхналогій, інфраструктурных і інтэлектуальных рашэнняў. Праводзіцца штогод, пачынаючы з 2014 года.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi