Першынство ўніверсітэта па баскетболе

Submitted by Darina_Pastushenko on пан, 15/04/2019 - 12:11

З 3 па 12 красавіка на базе спартыўнага комплексу № 1 нашага універсітэта прайшло першынство універсітэта па баскетболе сярод факультэтаў. У выніку напружанай барацьбы месцы размеркаваліся наступным чынам.

Перамогу ў спаборніцтвах сярод мужчынскіх каманд атрымала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - Т.С. Сiляева). Другое месца дасталася баскетбалістам факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта - В.У. Царун). Бронзавым прызёрам стала каманда эканамічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу - П.П.Саковiч).

У дзяўчат месца перамогу атрымалі прадстаўніцы геолага-геаграфічнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу - А.В. Блашкевіч). Другой стала каманда факультэта псіхалогіі і педагогікі (адказны за спартыўна-масавую работу - Д.А. Хiхлуха). На трэцім месцы - каманда юрыдычнага факультэта (адказны за спартыўна-масавую работу - В.У. Хiмакоў).

Да судзейства спаборніцтваў былі прыцягнуты студэнты факультэта фізічнай культуры.

Пераможцы і прызёры першынства былі ўзнагароджаны дыпломамі і кубкамі ад спартыўнага клуба, а таксама салодкімі прызамі ад прафсаюзнага камітэта студэнтаў, якія ім уручыў начальнік спартыўнага клуба С.Н. Куляшоў.

Віншуем баскетбольныя каманды факультэтаў-прызёраў і адказных за спартыўна-масавую работу! Жадаем далейшых перамог!

Фотасправаздача