У ГДУ імя Ф. Скарыны стартавалі анлайн-кансультацыі перад цэнтралізаваным тэставаннем

Submitted by Darina_Pastushenko on пан, 10/06/2019 - 13:09

11 чэрвеня стартуе самы адказны этап уступнай кампаніі 2019 году - цэнтралізаванае тэставанне. Першы тэст, які трэба будзе здаваць абітурыентам, - па беларускай мове.

Для таго каб дапамагчы рабятам сабрацца з сіламі, сістэматызаваць свае веды і наладзіцца на працоўны лад, у ГДУ імя Ф. Скарыны арганізаваны бясплатныя анлайн-кансультацыі па ўсіх вучэбных прадметах. Заняткі ў інтэрнэце пройдуць напярэдадні кожнага адказнага дня, іх правядуць выкладчыкі універсітэта, якія маюць багаты вопыт падрыхтоўкі вучняў да ЦТ.

Практыка такой працы ўжо добра наладжана, з кожным годам кансультацыі ахопліваюць усе больш навучальных прадметаў, якія ўваходзяць у пералік абавязковых уступных выпрабаванняў. Па словах спецыялістаў, яны закліканы дапамагчы абітурыентам падрыхтавацца да ЦТ у кароткія тэрміны, звярнуць увагу на спрэчныя моманты, пазбегнуць тыповых памылак пры здачы экзамену.

Асновай для анлайн-заняткаў выступаюць тэсты дадатковага тэставання, размешчаныя на сайце дыстанцыйнага навучання tutor.gsu.by, і тыпавыя тэставыя заданні, змешчаныя ў адкрытым доступе на афіцыйным сайце РІКВ.

Першую кансультацыю па беларускай мове правяла сёння дацэнт кафедры давузаўскай падрыхтоўкі і прафарыентацыі Святлана Чайкова. Яна звярнула ўвагу абітурыентаў на некаторыя моманты тэстаў, распавяла аб нюансах праходжання выпрабаванні, адказала на пытанні дзяцей.

Кансультацыя доўжылася некалькі гадзін, але абітурыенты не стаміліся, так як знаходзіліся ў камфортных хатніх умовах. Тым і прывабная для іх практыка дыстанцыйнай падрыхтоўкі. Да таго ж кваліфікаваная дапамога бясплатная.

Фотасправаздача