Срэбра ў пляжным валейболе

Submitted by sz on аўт, 11/06/2019 - 11:18

C 6 па 9 чэрвеня на базе гарадскога стадыёна аддзела адукацыі, спорту і турызму Маладзечанскага райвыканкама адбыліся фінальныя спаборніцтвы Рэспубліканскай універсіяды па пляжным валейболе, удзел у якіх прынялі 106 спартсменаў з 29 устаноў вышэйшай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Судзейскі корпус ўзначалілі галоўны суддзя спаборніцтваў Андрэй Карпенка (вышэйшая нацыянальная катэгорыя) і галоўны сакратар Аркадзь Цвiян (вышэйшая нацыянальная катэгорыя).

Наш універсітэт на спаборніцтвах прадставілі студэнткі завочнага факультэта Ганна Антасюк (5 курс) у пары з Кацярынай Лісоўскай (1 курс) і студэнт першага курса, бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі па валейболе Дзмітрый Маёрэнка ў пары з пераможцам чэмпіянату, уладальнікам кубка Рэспублікі Беларусь па валейболе 2019 года Андрэем Марчанка (2 курс).

Адна з наймацнейшых на сённяшні дзень мужчынскіх пар спакойна і ўпэўнена праходзілі па турнірнай сетцы, атрымліваючы перамогу за перамогай. У фінальнай сустрэчы ім супрацьстаяла пара з БДУІР, якая была мацнейшай у першай партыі. А ў другой - нашы гульцы выдрапаць перамогу ў супернікаў з лікам 21-19. Вырашальная партыя ў пляжным валейболе гуляецца да 15 ачкоў, нашым не хапіла ўсяго трох, і хлопцы падняліся на другую прыступку п'едэстала гонару.

Аб выступе жаночай пары. У заключэнне першага гульнявога дня Ганна Антасюк атрымала траўму. Суддзі былі вымушаныя залічыць паражэнне нашым дзяўчатам з-за немагчымасці працягнуць гульню. Спартсменцы своечасова аказалі прафесійную медыцынскую дапамогу і рэкамендавалі ёй адмовіцца як ад гэтага матчу, так і ад далейшага ўдзелу ў спаборніцтвах з прычыны атрыманай траўмы.

Мы ганарымся і ўдзячныя Ганне Антасюк, якая, насуперак болю і не звяртаючы ўвагі на траўму, раніцай наступнага дня ўсё ж такі выйшла на пясок. У вельмі складаных чатырох матчах суцяшальнай сеткі спаборніцтваў нашы дзяўчынкі атрымалі вельмі складаныя перамогі над больш моцнымі саперніцамі і выйшлі ў фінал. Нам супрацьстаяла не менш дасведчаная пара з БДПУ імя М. Танка, але сілы былі ўжо на зыходзе, ды і траўма Ганны давала пра сябе ведаць, што не дазволіла весці гульню ў поўнай меры. Нашы дзяўчаты апынуліся ў кроку ад залатых узнагарод і сталі сярэбранымі прызёрамі Універсіяды.

Мы ганарымся спартоўцамі, якія абаранілі гонар нашага універсітэта і заваявалі два сярэбраныя медалі.

Нашу каманду на спаборніцтвах прадстаўлялі старэйшыя выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін Уладзімір Макарэвіч і Юрый Грыгор'еў.

Жадаем моцнага здароўя і далейшых поспехаў нашым спартсменам!

Юрый Грыгор'еў,
старшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін,
Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача