Яшчэ адна падстава для гонару

Submitted by ias on аўт, 12/01/2021 - 15:06

Напярэдадні Новага года загадчык кафедры беларускай літаратуры, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Фёдаравіч Штэйнер быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны за шматгадовую плённую працу і выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці.

Нагадаем, медалём Францыска Скарыны ўзнагароджваюцца работнікі навукі, адукацыі і культуры за выдатныя дасягненні ў прафесійнай дзейнасці, значны асабісты ўклад у развіццё і множанне духоўнага і інтэлектуальнага патэнцыялу, культурнай спадчыны беларускага народа.

Калектыў ГДУ віншуе Івана Фёдаравіча з заслужанай узнагародай і жадае яму далейшых поспехаў у працоўнай дзейнасці!

Фотасправаздача