Зімовая сесія для абітурыентаў

Submitted by ias on аўт, 05/01/2021 - 14:49

5 студзеня на факультэце замежных моў стартаваў другі этап адукацыйнага праекту «ВНУ вачыма абітурыента – 2021», які быў прысвечаны знаёмству будучых студэнтаў з экзаменацыйным асяроддзем. Для нашых удзельнікаў экзамены прайшлі ў анлайн-рэжыме з прымяненнем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій. Навучэнцы школ, гімназій, ліцэяў Гомеля і Гомельскай вобласці прадэманстравалі свае навыкі валодання практычнай граматыкай, вуснай і пісьмовай практыкай і паказалі высокія вынікі.

Усе ўдзельнікі атрымалі сертыфікаты, а пераможцы былі ўзнагароджаны граматамі і прызамі. Наступная сустрэча адбудзецца падчас вясновых канікул. На ёй будзе арганізаваны конкурс аратарскага майстэрства, будуць падведзены вынікі ўзаемнага супрацоўніцтва і намечаны планы на паспяховае паступленне на факультэт замежных моў.

Алена Сажына,

дэкан факультэта замежных моў

 

Фотасправаздача
Падраздзяленнi