Узнагарода для лепшых

Submitted by ias on аўт, 05/01/2021 - 16:07

5 студзеня ў адміністрацыі Цэнтральнага раёна г. Гомеля адбыўся ўрачысты прыём валанцёраў. ГДУ імя Францыска Скарыны прадстаўлялі 4 атрада: “Планета Дабрыні” (кіраўнік – Вольга Галезнік, старшы выкладчык кафедры геалогіі і геаграфіі) і “Зялёны патруль” (кіраўнікі – Таццяна Цімафеева, дацэнт кафедры экалогіі, і Наталля Шпілеўская, старшы выкладчык кафедры экалогіі) геолага-геаграфічнага факультэта, “Лотас” (кіраўнік – Алена Каткова, дацэнт кафедры лесагаспадарчых дысцыплін) і “Лесаводы” (кіраўнік – Таццяна Калодзій, старшы выкладчык кафедры лесагаспадарчых дысцыплін) біялагічнага факультэта.

Заслугі валанцёраў адзначыў кіраўнік адміністрацыі Дзмітрый Лебедзь і старшыня Цэнтральнай раённай г. Гомеля арганізацыі РГА “Белая Русь” Яніна Цюрына.

Лепшым валанцёрскім атрадам па выніках 2020 года сярод устаноў вышэйшай адукацыі быў прызнаны атрад “Зялёны патруль”. Падзячнымі лістамі за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскага руху ўзнагароджаны атрады “Планета Дабрыні”, “Лотас” і “Лесаводы”.

Віншуем пераможцаў і жадаем ім росквіту, жыццёвай энергіі, новых важных дасягненняў!

Фотасправаздача