Поспех студэнтаў ГДУ на “Кропке старту”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пят, 19/02/2021 - 10:00

У Гомелі стартаваў абласны форум студэнцкай моладзі “Зімовая вясёлка”. Яго праграма пачалася са спартыўнай эстафеты “Кропка старту” ў Палацы лёгкай атлетыкі. Для ўдзелу ў ёй кожны ўніверсітэт Гомельшчыны прадставіў каманду з 10 студэнтаў-першакурснікаў. Самых моцных і хуткіх вызначалі ў сямі відах выпрабаванняў.

Па выніках спаборніцтва ўпэўненую перамогу атрымала каманда Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны!

Мы віншуем студэнтаў, а таксама жадаем камандзе ГДУ поспехаў на канцэрце творчых нумароў, які пройдзе ў АКЦ ужо ў наступны чацвер.

Фотасправаздача
Відэа