Прадстаўнікі ГДУ - эксперты праекта "100 ідэй для Беларусі"

Submitted by ias on чцв, 25/02/2021 - 11:35

24 лютага ў Мінску адбыўся фінал юбілейнага 10-га сезона рэспубліканскага маладзёжнага праекта БРСМ “100 ідэй для Беларусі”. Прадстаўнікі ГДУ кожны год прымаюць актыўны ўдзел у рэспубліканскім конкурсе, дэманструючы ўнікальныя распрацоўкі і інавацыйныя рашэнні. Стваральнік праекта “Хутар Мёбіуса”, пераможца 9 сезону “100 ідэй для Беларусі”, старшы выкладчык кафедры агульнай фізікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны Аляксей Зайцаў і пераможца 7 сезону конкурсу, студэнт факультэта фізікі і ІТ Эдуард Туманскі выступілі ў якасці экспертаў праекта.

Аляксей Зайцаў перакананы: “Усе, хто сабраўся ў сталіцы на фінале, гэта ўжо пераможцы. Гэта тыя люздзі, якія вартыя прадстаўляць інтарэсы не толькі моладзі, але і ўсёй краіны. Бо “100 ідэй для Беларусі” – гэта праект не толькі па развіцці моладзевага патэнцыялу, але і па развіцці нашай дзяржавы”.

Паводле яго слоў, наватар – гэта не проста чалавек навукі. “Наватары валодаюць глыбокім патрыятызмам, які жыве ў нашых сэрцах. Дзякуючы гэтаму патрыятызму мы можам ствараць і выконваць на карысць нашай дзяржавы, выходзіць на міжнародную арэну, прадстаўляць нашы дасягненні і змагацца за права быць лідарам інавацыйнага развіцця ў свеце, – адзначыў ён. – І я спадзяюся, што распрацоўкі сённяшніх стаідзейшчыкаў у будучыні будуць увасоблены ў жыццё і, магчыма, шмат пра каго даведаецца ўвесь свет”, – адзначыў Аляксей Зайцаў.

Па матэрыялах БЕЛТА

 

Фотасправаздача