Вэбінар “SAP і значнасць эканамічных ведаў у ІТ-сферы” на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання

Submitted by ias on пят, 26/02/2021 - 15:14

24 лютага на факультэце матэматыкі і тэхналогій праграмавання адбыўся вэбінар “SAP і значнасць эканамічных ведаў у ІТ-сферы” для студэнтаў 2 і 3 курсаў. Вэбінар правёў прадстаўнік вядучай IT-кампаніі Гомельскага рэгіёна “ИВА-Гомель-Парк” – спецыяліст II катэгорыі аддзялення бізнес-прыкладанняў SAP Арцём Аляксеевіч Малахаў.

Арцём Малахаў падрабязна распавёў студэнтам аб значнасці эканамічных ведаў у ІТ-сферы, аб асноўных напрамках развіцця ERP SAP. Падрабязна былі асветлены пытанні, звязаныя з СКБД Hana, мовай праграмавання ABAP. Дакладчык дэталёва распавёў аб асноўных модулях ERP SAP, звязаных з рознымі бізнес-працэсамі.

Прадстаўнік IT-кампаніі – менеджар па развіцці персаналу Кірыл Бляшанікаў распавёў студэнтам пра работу ў кампаніі “ИВА-Гомель-Парк”, пра магчымасць стажыроўкі студэнтаў IT-спецыяльнасцяў у кампаніі.

Студэнты прымалі актыўны ўдзел у вэбінаре, задавалі пытанні дакладчыкам, звязаныя як з ERP SAP, так і з магчымым працаўладкаваннем у кампанію.

Дзякуем прадстаўнікам кампаніі “ИВА-Гомель-Парк” за доўгачасовае супрацоўніцтва і сумесную работу па павышэнні якасці навучання IT-дысцыплінах студэнтаў факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання.

 

Дзмітрый Кузьмянкоў,

загадчык кафедры вылічальнай матэматыкі і праграмавання

 

Фотасправаздача