“Тэорыя і практыка навучання замежным мовам: традыцыі і перспектывы развіцця”

Submitted by Dmitry_Gorbachev on сер, 03/03/2021 - 17:02

3 сакавіка ў сценах нашага ўніверсітэта адбылася традыцыйная Міжнародная навукова-практычная анлайн-канферэнцыя студэнтаў і маладых вучоных “Тэорыя і практыка навучання замежным мовам: традыцыі і перспектывы развіцця”, заснавальнікамі якой выступаюць факультэт рамана-германскіх моў Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта (г. Масква, Расійская Федэрацыя) і факультэт замежных моў Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны (г. Гомель, Беларусь).

З боку Расійскай Федэрацыі ў лік удзельнікаў увайшлі студэнты, магістранты і аспіранты Маскоўскага дзяржаўнага абласнога ўніверсітэта, Маскоўскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і Расійскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя А.І. Герцэна. Беларусь была прадстаўлена навучэнцамі Рэчыцкага дзяржаўнага педагагічнага каледжа, студэнтамі і магістрантамі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны і Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

У гэтым годзе асабліва актуальна стаяла тэма дыстанцыйных формаў арганізацыі адукацыйнага працэсу, арганізацыі навучальнага ўзаемадзеяння навучэнцаў у працэсе авалодання замежнай мовай у лічбавым адукацыйным асяроддзі, абмяркоўвалася пытанне аб эфектыўнасці выкарыстання Вэб-квэст тэхналогіі ў навучанні чытанню на замежнай мове на аснове камунікатыўна-кагнітыўнага падыходу. Вялікую цікавасць і дыскусію выклікалі даклады, прысвечаныя разгляду асаблівасцяў развіцця лексічных навыкаў у навучэнцаў асноўнай школы з дапамогай выкарыстання анлайн-платформы Google Classroom (на матэрыяле французскай мовы) і адукацыйны патэнцыял мабільнай інтэрнэт-тэхналогіі Learningapps.org. Удзельнікі канферэнцыі таксама асвятлілі такія пытанні, як ролю хуткамовак у арганізацыі ўрокаў англійскай мовы на пачатковым этапе навучання, аптымізацыя працэсу навучання маўленню на замежнай мове. Асаблівая ўвага была нададзена разгляду культурнага асяроддзя і яго значнасці для авалодання дзецьмі замежнай мовай. Навуковая сустрэча прайшла ў сяброўскай і дзелавой атмасферы. Усе пастаўленыя задачы былі вырашаны і мэта канферэнцыі дасягнута.

Асаблівую падзяку мы выказваем кандыдату філалагічных навук, дацэнту, дэкану факультэта рамана-германскіх моў Вераніцы Пятроўне Шабанавай; доктару педагагічных навук, прафесару, прафесару кафедры лінгвадыдактыкі Наталлі Дзмітрыеўне Гальсковай; доктару філалагічных навук, прафесару, загадчыку кафедры германскай філалогіі Марыне Мікалаеўне Леўчанка за выразную і зладжаную працу па арганізацыі і правядзенні канферэнцыі, за аператыўнасць у вырашэнні пытанняў, а таксама за высокі ўзровень прафесіяналізму прафесарска-выкладчыцкага складу факультэта.

Мы верым у захаванне існуючых дзелавых і сяброўскіх адносін, спадзяемся на далейшае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва. Жадаем дынамічнага развіцця, поспехаў і новых вяршынь у Вашай прафесійнай дзейнасці. Да новых сустрэч для абмеркавання новых, цікавых навуковых ідэй!

Фотасправаздача
Падраздзяленнi