Узнагароджанне пераможцаў абласнога конкурсу "Захаваем крыніцы жыцця"

Submitted by ias on пан, 26/04/2021 - 09:26

24 красавіка адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў традыцыйнага абласнога конкурсу “Захаваем крыніцы жыцця”.

Дадзены конкурс ужо другі год арганізуецца сумеснымі намаганнямі кафедры экалогіі сумесна з абласным грамадскім аб’яднаннем “Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі” АСДЭМА, прыватнай эколага-асветніцкай установай “Экатыва”. Конкурс праводзіцца ў рамках работы над Мэтай Устойлівага Развіцця №6: водныя рэсурсы і санітарыя, а таксама ў рамках развіцця міжнароднага праекта “Coalition Clean Baltic (CCB), водная праграма Беларусі і Расіі №55030187”. Гэта вялікая праца па інфармаванні насельніцтва пра стан і якасць пітной вады ў калодзежах, пітных калонках, свідравінах, крыніцах у г. Гомелі і Гомельскай вобласці.

У гэтым годзе свае работы з прапановамі па захаванню пітных крыніц і паляпшэнню якасці вады (фота, відэа, эсэ) даслалі больш за 200 школьнікаў, студэнтаў і настаўнікаў з усёй Гомельскай вобласці. Для ўзнагароджання вызначаны 45 пераможцаў у розных намінацыях, якім ва ўрачыстай абстаноўцы ўручаны дыпломы і каштоўныя прызы.

Са словамі падзякі перад пераможцамі выступілі:

– дэкан геолага-геаграфічнага факультэта Гусеў Андрэй Пятровіч;

– дырэктар абласнога грамадскага аб’яднання “Гомельская асацыяцыя дзяцей і моладзі АСДЭМА” і прыватнай экалагічнай установы “Экатыва” Коўзелеў Уладзімір Міхайлавіч;

– каардынатар праекта воднай праграмы ССВ на тэрыторыі Гомельскай вобласці, валанцёр “Экатыва”, інжынер па ахове навакольнага асяроддзя 1-й катэгорыі РУП “Беларуснафта-Гомельаблнафтапрадукт” Ляніўка Ірына Барысаўна.

Удзельнікі больш падрабязна пазнаёміліся са спецыяльнасцямі геолага-геаграфічнага факультэта, з дзейнасцю грамадскіх арганізацый, а таксама з відэаработамі пераможцаў.

Дзякуем усім за ўдзел і творчы падыход! Вельмі прыемна ўсведамляць, што тэма экалогіі і абароны навакольнага асяроддзя неабыякавая такой вялікай колькасці жыхароў Гомельскага рэгіёна.

Фотасправаздача
Падраздзяленнi