Вясновы велапрабег

Submitted by ias on пан, 26/04/2021 - 11:31

Больш за 700 чалавек далучыліся да штогадовага вясновага велапрабегу, які адбыўся 25 красавіка. Заезд стартаваў ад медыцынскага ўніверсітэта, пралягаў па вуліцах Савецкай, Хатаевіча, “Ўсходняму абыходу”, Чачэрскай, Свірыдава, Агарэнкі, Мазурава, фінальнай кропкай руху стала пляцоўка перад Лядовым палацам. Агульная працягласць маршруту склала 12 кіламетраў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел студэнты і супрацоўнікі ГДУ імя Францыска Скарыны, сярод якіх быў рэктар Сяргей Хахомаў, які ўзначаліў калону. Велапрабег закліканы папулярызаваць веласіпедны спорт у Гомельскай вобласці, спрыяць арганізацыі вольнага часу моладзі і далучэнню яе да рэгулярных заняткаў фізкультурай і спортам, прыцягнуць увагу да выкарыстання веласіпеда як экалагічна чыстага віду транспарту, аб’яднаць людзей рознага ўзросту.

https://gp.by/novosti/obshchestvo/news233308.html

https://www.belta.by/regions/view/fotofakt-vesennij-veloprobeg-2021-sobral-v-gomele-okolo-700-poklonnikov-velosporta-438780-2021/

https://newsgomel.by/news/sport/bolee-700-gomelchan-otkryli-sezon-vesennim-veloprobegom_62472.html