Рэпазітар ГДУ імя Ф. Скарыны ў сусветным рэйтынгу

Submitted by Dmitry_Gorbachev on чцв, 14/03/2024 - 10:27

Рэпазітар Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны палепшыў пазіцыі ў сусветным рэйтынгу рэпазітараў Transparent Ranking of Repositories ад 16-й рэдакцыі за сакавік 2024 года.

У агульным спісе (all repositories), які ўключае 4116 рэпазітараў, электронных архіваў, электронных бібліятэк, рэпазітар ГДУ імя Францішка Скарыны падняўся на 148-е месца, у спісе інстытуцыйных рэпазітараў (institutional repositories) – на 139-е месца.

Такім чынам, у параўнанні з версіяй рэйтынгу за люты 2023 года рэпазітар ГДУ імя Францыска Скарыны падняўся на 39 пазіцыі ў сусветным (all repositories) і на 35 у інстытуцыйным (institutional repositories) спісах рэйтынгу Transparent Ranking of Repositories.

Падраздзяленнi