Перамога валейбольнай каманды дзяўчат ГДУ!

Submitted by ias on аўт, 26/03/2024 - 00:24

З 18 па 22 сакавіка на базе спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшло гарадское першынство сярод устаноў вышэйшай адукацыі па валейболе. Валейбольная каманда дзяўчат Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны заняла ганаровае I месца, атрымаўшы перамогу над камандамі Гомельскага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі (II месца) і Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта (III месца). У складзе зборнай гонар ГДУ адстойвалі М.Аркова, В.Яраслаўцава, А.Чарэнка, А.Кушчава., М.Скоблік, А.Папсуева А.Муха, Я.Пішчык, М.Стаўская, В.Клімкова, Т.Бурцава. А.Зяневіч.

Валейбольную каманду да выступу рыхтаваў старэйшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Андрэй Блашкевіч.

Віншуем пераможцаў! Так трымаць, дзяўчынкі! Удачы вам на рэспубліканскіх спаборніцтвах!

                             Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача