Спорт

  • 22 красавік 2021
    З 14 па 16 красавіка ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі “Стайкі” праходзіла першынство Рэспублікі Беларусь па грэка-рымскай барацьбе сярод юніёраў 2001-2003 гг.н. У спаборніцтвах прымалі ўдзел 7 каманд і больш за 100 спартсменаў. Каманда Гомельскай вобласці заняла III месца. Значны ўклад у агульнакамандную скарбонку ўнеслі студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, якія годна абаранілі гонар каманды Гомельскай вобласці. У выніку паспяховага выступлення на п’…
  • 19 красавік 2021
    З 12 па 16 красавіка на базе спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшло першынство горада па баскетболе сярод ВНУ Гомеля. Каманда нашага ўніверсітэта, па чарзе перамогшы сапернікаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (II месца) і Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога (III месца), а таксама Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі, Гомельскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гомельскага філіяла…
  • 18 сакавік 2021
    17 сакавіка ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Перамогу ў спаборніцтвах атрымаў студэнт гістарычнага факультэта Станіслаў Сільчанка. Прадстаўнік гэтага ж факультэта Станіслаў Немцаў заняў другое месца. Бронзавым прызёрам першынства стала Карына Якаўленка, студэнтка філалагічнага факультэта. Усе яны прадстаўлялі інтэрнат №1, які і стаў бясспрэчным лідарам спаборніцтваў. Пераможцы і прызёры першынства былі ўзнагароджаны…
  • 16 сакавік 2021
    11 сакавіка ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання і ўзнагароджання лепшых спартсменаў вобласці, якія праявілі сябе на прэстыжных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, нягледзячы на адмены і пераносы з-за пандэміі COVID-19. Сярод атлетаў, якія годна прадставілі і абаранілі гонар нашай вобласці і рэспублікі, – студэнты, магістранты і выпускнікі ГДУ імя Ф. Скарыны: Ірына Вінаградава, Віталь Старынскі, Надзея Буланная, Ілля Біцееў, Павел Якубаў, Паліна…
  • 12 сакавік 2021
    З 9 па 11 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №7 ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося традыцыйнае першынство ўніверсітэта па шахматах. У выніку трохдзённай барацьбы перамогу адсвяткавалі прадстаўнікі факультэта матэматыкі і тэхналогій праграмавання (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – В.В. Царун). Сярэбраным прызёрам стала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – М.Ф. Кастырка). Бронза дасталася шахматыстам гістарычнага…
  • 04 сакавік 2021
    Папярэдні этап Рэспубліканскай студэнцкай гандбольнай лігі – 2021 сярод мужчынскіх каманд прайшоў з 1 па 3 сакавіка на базе спартыўнага комплексу №1 установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны”. Мы вельмі рады перамозе зборнай нашага ўніверсітэта пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка кафедры спартыўных дысцыплін А.П. Маджарава, якая, адваяваўшы два вырашальныя ачкі, абгуляла каманду Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту. Зборныя Гомельскага тэхнічнага…
  • 04 сакавік 2021
    3 сакавіка на базе спартыўнай залы №1 універсітэта прайшло першынство факультэтаў па баскетболе 3/3 сярод мужчынскіх каманд. У выніку цікавай і напружанай барацьбы вызначыліся пераможцы і прызёры спаборніцтваў, якія сталі ўладальнікамі дыпломаў і кубка ад спартыўнага клуба. Перамогу атрымала зборная факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій (адказны за спартыўна-масавую работу факультэта – М.Ф. Кастырка). Сярэбраным прызёрам стала каманда юрыдычнага факультэта (адказны за спартыўна-…
  • 02 сакавік 2021
    З 21 па 27 лютага ў спарткомплексе ААТ “Гомсельмаш” праходзіў розыгрыш Кубка Беларусі па цяжкай атлетыцы сярод мужчын і жанчын. За званне пераможцаў і прызёраў турніру змагаліся 170 спартсменаў, якія прадстаўляюць усе рэгіёны краіны. Залатыя медалі заваявалі сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў Дар’я Навумава, двухразовая чэмпіёнка Еўропы Дзіна Сазановец і сярэбраны прызёр еўрапейскага першынства Дар’я Пачобут. У мужчын золата ўзялі сярэбраны прызёр чэмпіянату свету сярод юніёраў, чэмпіён…
  • 01 сакавік 2021
    26 лютага ў Мінску сабраліся прадстаўнікі ўсіх спартыўных грамадскіх арганізацый краіны, трэнеры, спартсмены, дырэктары рэспубліканскіх цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі, намеснікі губернатараў, кіраўнікі дзяржаўных органаў і арганізацый, якія аказваюць практычную дапамогу розным відам спорту. Сход адкрыў кіраўнік дзяржавы, адзначыўшы, што настаў час зноў абмеркаваць праблемы развіцця спорту і алімпійскага руху. “Нам ёсць кім ганарыцца. Абсалютная большасць спартсменаў – сапраўдныя патрыёты,…
  • 01 сакавік 2021
    З 22 па 26 лютага ў Мінску ў рамках праграмы Рэспубліканскай універсіяды прайшлі спаборніцтвы па міні-футболе сярод мужчын. У ліку 12 каманд-удзельніц групы “А” гуляла зборная нашага ўніверсітэта. На групавым этапе каманда ГДУ пад кіраўніцтвам старшага выкладчыка М.С. Марцьянава і старшага выкладчыка Ю.А. Грыгор’ева выйграла ў футбалістаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта з лікам 6:2. Аднак ва ўпартым паядынку (пры неадназначным судзейскім рашэнні), прапусціўшы мяч на апошняй хвіліне,…