Кафедра гісторыі Беларусі

  • 10 май 2019
    У перыяд з 29 красавіка па 6 мая загадчык кафедры гісторыі Беларусі Аксана Яшчанка была запрошаная для чытання лекцый студэнтам філасофска-культуралагічнага факультэта Венскага універсітэта (Аўстрыя). На лекцыях навучэнцам, якія атрымліваюць адукацыю па розных гуманітарных спецыяльнасцях, былі агучаны пытанні развіцця айчыннай культуры і эвалюцыі гарадскога асяроддзя, а таксама асобныя старонкі штодзённасці гараджан Беларусі (канец XIX - пачатак XX ст.). Вялікая ўвага надавалася дэманстрацыі і…
  • 22 студзень 2019
    Сёння, 22 студзеня, адзначае юбілей загадчыца кафедры гісторыі Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Аксана Рыгораўна Яшчанка. Мы, выпускнікі розных гадоў, выказваем шчырае прызнанне за яе велізарную працу. Аксана Рыгораўна вельмі патрабавальны і адказны выкладчык, але ў той жа час добразычлівы і уважлівы чалавек. Аўтар кніг і артыкулаў пра Гомель, аб гарадской культуры і этнаграфіі Беларусі, яна яшчэ і актыўны прапагандыст нацыянальнай беларускай культуры. Яна ўмее захапіць за сабой…