Зімовыя старты

Submitted by ias on нядзеля, 27/01/2019 - 14:56

26 студзеня ў зарэчнай зоне ракі Сож адбылося свята Цэнтральнага раёна горада Гомеля "Усе на лыжню!", у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі ўстаноў адукацыі, прадпрыемстваў і арганізацый. Годна выступілі ў лыжных спаборніцтвах супрацоўнікі і студэнты нашага універсітэта

У VIP-забегу перамогу атрымаў вядучы спецыяліст рэктарата Віктар Юр'евіч Залатарэнка.

У забегах сярод супрацоўнікаў прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый на другую прыступку п'едэстала падняліся выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін У.І. Васекiн і выкладчык кафедры ФВиС М. Кастырка. Трэцяе месца падзялілі выкладчык кафедры ФВиС Д.А. Кавалёў і выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін І.В. Зубрыцкая.

У забегах сярод студэнтаў і навучэнцаў лідзіруючыя пазіцыі занялі студэнты факультэта фізічнай культуры. Перамогу атрымалі Соф'я Волкава і Арцём Верхiн. На другім месцы Ігар Гінтаўт і Станіслава Янцэвіч.

Віншуем нашых мацнейшых лыжнікаў! Так трымаць!

Фотасправаздача