Прайшла першая рэспубліканская алімпіяда па прадмеце «Фізічная культура і здароўе»

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 01/04/2019 - 10:21

У 2018-2019 навучальным годзе ўпершыню ў Рэспубліцы Беларусь стартавала алімпіяда па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе». З 25 па 29 сакавіка ў г. Маладзечне прайшоў IV (заключны) этап, урачыстае адкрыццё якога адбылося 25 сакавіка ў Гімназіі-каледжы мастацтваў г. Маладзечна.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел зборныя каманды абласцей і г. Мінска. За ўладанне дыпломамі I, II і III ступеняў змагаліся 71 прэтэндэнт, кожны з якіх - пераможца і прызёр папярэдняга абласнога этапу.

Праграма заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды ўключала ў сябе чатыры туры выпрабаванняў, якія прайшлі ў сярэдняй школе №14 г. Маладзечна. У першы дзень адбыўся тэарэтычны тур, удзельнікі якога прайшлі пісьмовае тэставанне на вызначэнне ўзроўню фізкультурных ведаў. Другі тур быў практычным - рабяты спаборнічалі ў плаванні 50 м. Трэці тур уключаў у сябе ацэнку ўзроўню фізічнай падрыхтаванасці. Удзельнікі выконвалі наступныя практыкаванні - чаўночны бег 4х9 м, скачок у даўжыню з месца, падцягванне на перакладзіне (х) і падыманне тулава (дз), нахіл уперад са становішча седзячы. Завяршыліся спаборніцтвы чацвёртым практычным турам. Удзельнікі выконвалі камбінацыі з гульнявых відаў спорту: баскетбола, валейбола, футбола і ручнога мяча. Кожны спартсмен выконваў практыкаванні і камбінацыі толькі аднаго з відаў спорту, які вызначыў для сябе.

Для абслугоўвання спаборніцтваў, а таксама для вызначэння ўладальнікаў дыпломаў розных ступеняў з выкладчыкаў ВНУ ўсіх абласцей, настаўнікаў-метадыстаў фізічнай культуры і здароўя і супрацоўнікаў рэспубліканскага цэнтра фізічнага выхавання школьнікаў, навучэнцаў і студэнтаў была сфарміравана камісія журы са старшынёй на чале. Гомельскую вобласць прадставілі старэйшыя выкладчыкі кафедраў факультэта фізічнай культуры Ю.А. Грыгор'еў і С.А. Іваноў.

Віншуем навучэнцаў Гомельскай вобласці, якія ва ўпартай барацьбе заваявалі 5 дыпломаў рэспубліканскай алімпіяды!

Сяргей Іваноў,
старшы выкладчык кафедры тэорыі і методыкі фізічнай культуры,
спартыўны прэс-цэнтр

Фотасправаздача