Упершыню! Мы перамаглі на Універсіядзе ў боксе!

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 23/12/2019 - 10:56

Рэспубліканская універсіяда па боксе прайшла з 17 па 21 снежня ў Гомелі, на базе ўстановы «Гомельскі абласны цэнтр алімпійскага рэзерву адзінаборстваў". Удзел у спаборніцтвах прыняла 21 каманда. На рынг выйшлі 98 баксёраў - беларускіх студэнтаў.

Мы бязмерна рады перамозе зборнай нашага універсітэта, якая, апярэдзіўшы на два ачкі каманду Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры, стала першай на рынгу Рэспубліканскай універсіяды.

Віншуем студэнтаў факультэта фізічнай культуры, якія сталі пераможцамі і прызёрамі Універсіяды - 2019!

У асабістых спаборніцтвах перамаглі: Аляксандр Хала (81 кг) і Віталь Анціпенка (91 кг). Сярэбраны медаль заваяваў Мікіта Краснабаеў (75 кг). Бронзавай узнагароды былі ўдастоены Аляксандр Кузьменка (81 кг), Дзмітрый Кусенков (69 кг) і Руслан Капелян (69 кг).

Каманду нашых спартсменаў рыхтаваў выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Аляксандр Кале.

Яшчэ раз віншуем нашых баксёраў і іх трэнера і жадаем ім далейшых перамог!

Марына Кожедуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача