Навукова-практычны семінар з дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Уладзіміра Вінічэнка

Submitted by ias on чцв, 25/02/2021 - 15:53

24 лютага факультэт фізічнай культуры Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Ф. Скарыны выступіў суарганізатарам Усеўкраінскага навукова-практычнага семінара “Інавацыі, практыка і перспектывы развіцця фізічнай культуры і спорту” з Цэнтральнаўкраінскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя Уладзіміра Вінічэнка (г. Крапіўніцкі, Украіна).

Адкрыў семінар рэктар Цэнтральнаўкраінскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Уладзіміра Вінічэнка доктар філалагічных навук, прафесар, заслужаны работнік адукацыі Украіны Алег Семянюк.

Ад факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта з прывітальным словам і навуковым дакладам выступіў загадчык кафедры ТМФК, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Яўгеній Асіпенка.

У семінары прынялі ўдзел студэнты, магістранты і аспіранты, маладыя навукоўцы, прафесарска-выкладчыцкі склад факультэта фізічнай культуры.

Асіпенка Я.У.

 

Фотасправаздача