Легенды і паданні малой радзімы

Опубликовано Dmitry_Gorbachev - вт, 07/04/2020 - 08:27

8 красавіка дацэнт кафедры гісторыі Беларусі В.А.Міхедзька стаў госцем перадачы "Добры вечар, Гомель!". Сустрэча была прысвечана праблемам краязнаўства Гомеля і Гомельшчыны, лягендам і паданням роднага краю. Вялікую цікавасць гледачоў выклікала гісторыя назваў населеных пунктаў Гомельшчыны, у абмеркаванні гэтых пытанняў прынялі ўдзел прадстаўнікі музейных устаноў Брагіна і Калінкавічаў. На працягу гадзіны ў студыю паступалі званкі, электронныя паведамленні пра славутыя месцы Гомеля і Гомельшчыны. Удзельнікі перадачы і тэлегледачы адзначылі, што гісторыя роднага краю яшчэ захоўвае шматлікія таямніцы, а гісторыкаў і краязнаўцаў чакаюць новыя цікавыя адкрыцці.

Видео