«Восеньская віктарына»

Опубликовано ias - пн, 09/11/2020 - 09:53

6 лістапада, у час школьных канікул, на філалагічным факультэце дацэнтам кафедры беларускай мовы З.У. Шведавай сумесна з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ДУА «Гімназія № 51 г. Гомеля» Н.В. Афанасьевай была арганізавана і праведзена «Восеньская віктарына» для вучняў 9 класа на платформе Jitsi Meet.

У рамках віктарыны студэнтка 3 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» Аляксандра Дрывайла правяла прафарыентацыйную гутарку пра філалагічны факультэт і ўніверсітэт. Пытанні віктарыны былі арыентаваны на веданне лексікі, фразеалагізмаў і прыказак беларускай мовы. Вучні паказалі высокі ўзровень валодання роднай мовай, былі зацікаўлены жыццём студэнтаў, выказалі жаданне прыйсці на экскурсію на філалагічны факультэт ГДУ імя Ф. Скарыны.

Чакаем вас у сценах нашай alma-mater!

Фотоотчёт