Год гістарычнай памяці

Опубликовано ias - пн, 24/01/2022 - 13:07

1 студзеня 2022 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь быў падпісаны ўказ №1, якім 2022 год абвяшчаецца Годам гістарычнай памяці. У дакуменце адзначаецца, што Год гістарычнай памяці абвяшчаецца ў мэтах фарміравання аб’ектыўнага стаўлення грамадства да гістарычнага мінулага, захавання і ўмацавання адзінства беларускага народа. Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь з удзелам Генеральнай пракуратуры, Нацыянальнай акадэміі навук, абласным і Мінскаму гарадскому выканаўчым камітэтам даручана распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенню Года гістарычнай памяці. Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт праводзіць вялікую работу па асветніцкай дзейнасці ў шырокіх грамадскіх масах па фарміраванню культуры памяці аб найбольш значных падзеях айчыннай мінуўшчыны.Аб планах ГДУ імя Ф. Скарыны на Год гістарычнай памяці ў вячэрнім эфіры БТ4 расказаў дэкан факультэта гісторыі і міжкультурных камунікацый Станіслаў Чаропка. Акрамя таго, Станіслаў Аляксандравіч падзяліўся цікавымі фактамі з гісторыі і жыцця Гомельскага рэгіёна ў ранішняй студыі тэлеканала.

Фотоотчёт
Видео