Міжнародны круглы стол «Вывучэнне замежнай мовы ў лічбавуюэпоху»

Submitted by ias on пят, 17/03/2023 - 10:47

У рамках міжнароднага супрацоўніцтва факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны і Вышэйшай школы сацыяльна-гуманітарных навук і міжнароднай камунікацыі САФУ імя М.У. Ламаносава выкладчыкі факультэта замежных моў прынялі ўдзел у міжнародным круглым стале "Вывучэнне замежнай мовы ў лічбавую эпоху: шляхі, фарматы, перспектывы". Удзельнікі дыскусіі з Масквы, Ерэвана, Казані, Архангельска, Омска выступілі з цікавымі дакладамі, у якіх прадставілі актуальныя распрацоўкі ў эпоху цыфравізацыі сучаснай адукацыі.

Загадчык кафедры тэорыі і практыкі англійскай мовы Хорсун Ірына Аляксандраўна выступіла з дакладам "Сістэма курсаў дыстанцыйнага навучання ў ВНУ і працэс іх распрацоўкі" і падзялілася вопытам стварэння і рэжымамі працы з ЭУМК у рамках самастойнай працы студэнтаў. Дзегцярова Аксана Анатольеўна і Купрыянчык Таццяна Валер'еўна ў сваёй прэзентацыі распавялі пра мабільныя прыкладанні і анлайн-платформы ў сістэме самастойнай кіраванай працы студэнтаў. Аб бесперапыннасці саманавучання як аснове паспяховага авалодання замежнай мовай расказалі выкладчыкі кафедры рамана-германскай філалогіі Сцяпанава Вера Уладзіміраўна і Багдановіч Алена Генадзеўна.

У дакладзе дацэнта МДУ імя М.У. Ламаносава (Масква) Аўраменкі Ганны Пятроўны былі падрабязна асветлены пытанні, звязаныя з тэхналогіямі штучнага інтэлекту, а таксама ўключэннем чат-ботаў для аўтаматызацыі навучальнага анлайн-марафону.

Кожнае выступленне суправаджалася ажыўленай дыскусіяй, грунтоўнымі каментарамі і актыўным абмеркаваннем.

Факультэт замежных моў дзякуе кіраўніцтву САФУ імя М.В. Ламаносава і арганізатараў дадзенага мерапрыемства д.ф.н., прафесара кафедры нямецкай і французскай філалогіі САФУ імя М.У. Ламаносава Ларысу Юр'еўну Шчыпіцыну і к.ф.н., старшага выкладчыка кафедры рамана-германскай філалогіі ГДУ імя Ф. Скарыны Веру Уладзіміраўну Сцяпанаву за цікавы фармат і паспяховае правядзенне дадзенага мерапрыемства, а таксама спікераў за вычарпальную і актуальную інфармацыю!

Ірына ХОРСУН

Факультэт замежных моў

Фотасправаздача