Навіны

  • 19 красавік 2021
    У выставачнай зале ГДУ прайшла музычна-інтэлектуальная гульня “Музычны батл”. У ёй прынялі ўдзел чатыры каманды студэнтаў розных факультэтаў і курсаў.  
  • 19 красавік 2021
    У мінулую нядзелю па ініцыятыве прафкама супрацоўнікаў універсітэта адбылася экскурсійная паездка ў сталіцу нашай Радзімы горад-герой Мінск. Супрацоўнікі, якім была прадастаўлена зніжка як членам прафкама, атрымалі магчымасць убачыць горад, пабываць у гістарычных месцах, пазнаёміцца з сучаснай архітэктурай сталіцы і, вядома ж, наведаць Вялікі тэатр Беларусі – адзіны тэатр оперы і балета, найбуйнейшы тэатр у нашай краіне.
  • 19 красавік 2021
    З 12 па 16 красавіка на базе спартыўнага комплексу Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту прайшло першынство горада па баскетболе сярод ВНУ Гомеля. Каманда нашага ўніверсітэта, па чарзе перамогшы сапернікаў з Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту (II месца) і Гомельскага тэхнічнага ўніверсітэта імя П.В. Сухога (III месца), а таксама Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі,…
  • 19 красавік 2021
    Студэнты трэцяга курса факультэта замежных моў, якія вывучаюць італьянскую мову, атрымалі ўнікальную магчымасць пагутарыць з носьбітам мовы, паслухаць аўтэнтычную італьянскую гаворку, набыць новыя веды пра краіну. Дыстанцыйнае навучанне арганізавана ў рамках праекта аддзела культуры і друку пасольства Італіі ў Рэспубліцы Беларусь па прасоўванні італьянскай мовы і культуры. Заняткі па практыцы вуснага і пісьмовага маўлення…
  • 17 красавік 2021
    Адміністрацыя, выкладчыкі, супрацоўнікі і студэнты ГДУ імя Ф. Скарыны дружна прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку. Калектыў універсітэта актыўна займаўся ўборкай і добраўпарадкаваннем тэрыторыі. Парадак наводзіўся ў навучальных карпусах і аўдыторыях, на прылеглай тэрыторыі і працоўных месцах. Традыцыйна адбылася пасадка саджанцаў маладых дрэў.  
  • 16 красавік 2021
    XIX рэспубліканская выстава навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці навучэнскай моладзі прайшла на базе Нацыянальнага выставачнага комплексу “Белэкспа” ў Мінску. Мерапрыемства адбылося ў рамках Года народнага адзінства. Яго мэта – абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнага педагагічнага вопыту, пошук новых рашэнняў па фарміраванні ў дзяцей і моладзі грамадзянскай адказнасці, патрыятызму, нацыянальнай…
  • 16 красавік 2021
    Каманда СНДЛ “Фінансіст і банкір” заняла 1 месца на Міжнароднай міжвузаўскай эканамічнай алімпіядзе “Бізнес-аналіз і кіраванне рызыкамі”, якая праводзілася ў сакавіку-красавіку гэтага года ў расійскім эканамічным універсітэце імя Г.В. Пляханава. У алімпіядзе ўдзельнічала 51 каманда з 23 расійскіх і замежных ВНУ. ГДУ імя Ф. Скарыны на спаборніцтвах прадставілі магістранты спецыяльнасці “Фінансы, падаткаабкладанне і крэдыт”:…
  • 13 красавік 2021
    У ГДУ імя Францыска Скарыны адбылася традыцыйная акцыя па азеляненні тэрыторый, прылеглых да ўніверсітэта. 9 красавіка ў студэнцкім скверы, непадалёк ад Алеі Герояў, рукамі студэнтаў біялагічнага факультэта было высаджана 30 саджанцаў клёну і ліпы. Выбар дрэў невыпадковы: клён і ліпа лічацца аднымі з найбольш прыстасаваных раслін для высаджвання ва ўмовах горада. Гэтыя пароды непераборлівыя і цягавітыя, а таксама…
  • 05 красавік 2021
    Студэнты факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій ГДУ імя Ф.Скарыны сталі ўладальнікамі пераходзячага прыза памяці Марыны Шырынкінай. У выхадныя ў актавай зале Гомельскага дзяржуніверсітэта адбылася адна з самых маштабных і яркіх творчых падзей навучальнага года – традыцыйны агульнаўніверсітэцкі конкурс “А ну, старшакурснік!”, створаны па ініцыятыве студэнцкага клуба ГДУ ў 2012 годзе і прымеркаваны да 1 красавіка. З тых…
  • 29 сакавік 2021
    Самым яскравым паказчыкам трывалага засваення рускай мовы замежнымі выхаванцамі з’яўляецца асэнсаваны, добраахвотны і доўгачаканы паход у тэатр. Ідуць не ўсе. Выкладчык наўмысна заахвочвае да гэтага мерапрыемства толькі тых, хто потым, вярнуўшыся на радзіму, будзе з асалодай успамінаць пра тое, што, правучыўшыся чатыры гады ў Беларусі, усё ж такі хаця б разок дакрануўся сэрцам да чароўнасці сцэнічнага мастацтва і перажыў тыя…
  • 18 сакавік 2021
    Асноўныя тэндэнцыі і перспектывы развіцця лесагаспадарчай галіны агучыў першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Валянцін Шатраўка на інфармацыйнай сустрэчы са студэнтамі і супрацоўнікамі ГДУ імя Ф. Скарыны. На мерапрыемстве прысутнічалі: адміністрацыя ўніверсітэта, генеральны дырэктар Гомельскага ДВЛГА Юрый Ліпскі, дэкан біялагічнага факультэта Віктар Аверын, загадчык кафедры лесагаспадарчых дысцыплін…
  • 18 сакавік 2021
    17 сакавіка ў ГДУ імя Ф. Скарыны прайшлі спаборніцтвы па настольным тэнісе сярод студэнтаў, якія пражываюць у інтэрнатах. Перамогу ў спаборніцтвах атрымаў студэнт гістарычнага факультэта Станіслаў Сільчанка. Прадстаўнік гэтага ж факультэта Станіслаў Немцаў заняў другое месца. Бронзавым прызёрам першынства стала Карына Якаўленка, студэнтка філалагічнага факультэта. Усе яны прадстаўлялі інтэрнат №1, які і стаў бясспрэчным…
  • 18 сакавік 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Францыска Скарыны адбыўся Міжнародны круглы стол “Гісторыка-культурная спадчына Беларусі і Расіі. Памяць культуры вечная”, арганізаваны ў анлайн-фармаце сумесна з расійскімі ўніверсітэтамі – Чувашскім дзяржаўным педагагічным універсітэтам імя І.Якаўлева і Пскоўскім дзяржаўным універсітэтам. З прывітальным словам ад Гомельскага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны выступіў Алег…
  • 18 сакавік 2021
    У Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме, упраўленнем спорту і турызму Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта, аддзелам спорту і турызму Гомельскага гарадскога выканаўчага камітэта праведзена прафесійная атэстацыя на кваліфікацыю экскурсаводаў у Гомельскай вобласці. У склад атэстацыйнай камісіі ад Гомельскай вобласці ўвайшлі: Палуян Ігар Леанідавіч, начальнік…
  • 17 сакавік 2021
    Каманда студэнтаў юрыдычнага факультэта “Lynces justae” штогод становіцца прызёрам Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды. Чарговая студэнцкая алімпіяда прайшла ў Мінску. У ёй прынялі ўдзел 39 індывідуальных канкурсантаў і 11 каманд з усёй краіны. На мерапрыемстве прысутнічала кампетэнтнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі дзяржаўных органаў, міністэрстваў адукацыі і юстыцыі, Вярхоўнага суда, Генеральнай…
  • 17 сакавік 2021
    17 сакавіка на эканамічным факультэце Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прайшла IX Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя студэнтаў і магістрантаў “Актуальныя праблемы тэорыі і практыкі сучаснай эканамічнай навукі”. Мерапрыемства адбылося ў фарматах анлайн і оф-лайн. Удзельнікамі канферэнцыі сталі больш за 120 студэнтаў і магістрантаў з Беларусі, Расіі, Украіны, Азербайджана. У ліку беларускіх…