Мацнеюць партнёрскія сувязі

Submitted by Dmitry_Gorbachev on пан, 21/12/2020 - 13:00

Арыгінальна выкананае віншаванне перадалі Гомельскаму дзяржаўнаму ўніверсітэтау імя Францыска Скарыны прадстаўнікі кампаніі EPAM Systems – найбуйнейшага распрацоўніка праектнага (заказнога) праграмнага забеспячэння і аднаго з вядучых ігракоў у галіне IТ-кансалтынгу ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Калегі павіншавалі калектыў універсітэта з 90-гадовым юбілеем установы вышэйшай адукацыі.

Доўгія гады ГДУ імя Ф. Скарыны цесна супрацоўнічае з Гомельскім філіялам EPAM Systems. На базе факультэтаў фізікі і ІТ, матэматыкі і ТП функцыянуюць сумесныя вучэбна-навуковыя лабараторыі, у якіх праводзяцца рэгулярныя заняткі па навучальных праграмах ВНУ, паглыбленыя факультатыўныя заняткі. Для студэнтаў старэйшых курсаў на базе прадпрыемства рэгулярна арганізуюцца трэнінгі. Наладжана супрацоўніцтва прафесарска-выкладчыцкага складу з вядучымі спецыялістамі кампаніі.

Разнастайныя праекты і мерапрыемствы, інфармацыйныя сустрэчы, стажыроўкі і студэнцкія практыкі – па гэтых і многіх іншых напрамках вядзецца сумесная работа ГДУ імя Ф. Скарыны і вядучай еўрапейскай IТ-кампаніі.

Кацярына КАВАЛЕНКА

Фотасправаздача