Памяці герояў

Submitted by ias on аўт, 23/02/2021 - 12:31

23 лютага – свята мужнасці і адвагі. Па ўсёй краіне праходзяць урачыстыя мітынгі і вахты памяці ля брацкіх магіл і мемарыялаў. Студэнты і выкладчыкі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны прымаюць актыўны ўдзел у святочных мерапрыемствах. Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаўся мітынг каля брацкай магілы герояў-падпольшчыкаў і партызан.

Жывыя кветкі і рытуальны вянок як сімвал смутку ад калектыву ГДУ імя Ф. Скарыны ўпрыгожылі падножжа помніка. Прадстаўнікі ўніверсітэта таксама ўшанавалі памяць кіраўніка Гомельскага падполля Рамана Іларыёнавіча Цімафеенкі.

Фотасправаздача