Спартыўныя вынікі – 2020

Submitted by ias on аўт, 16/03/2021 - 12:38

11 сакавіка ў Гомельскім абласным выканаўчым камітэце адбылася ўрачыстая цырымонія ўшанавання і ўзнагароджання лепшых спартсменаў вобласці, якія праявілі сябе на прэстыжных спаборніцтвах самага высокага ўзроўню, нягледзячы на адмены і пераносы з-за пандэміі COVID-19.

Сярод атлетаў, якія годна прадставілі і абаранілі гонар нашай вобласці і рэспублікі, – студэнты, магістранты і выпускнікі ГДУ імя Ф. Скарыны: Ірына Вінаградава, Віталь Старынскі, Надзея Буланная, Ілля Біцееў, Павел Якубаў, Паліна Кацэвіч, Дзяніс Кучараў, Яўген Майсееў, Дзмітрый Быхаўцоў, Дар'я Ключынская, Ягор Сушчык, Мікіта Лапаценка, Марк Пацей, Дзмітрый Навасёлаў, Цімур Юрашкевіч, Вадзім Бандарчук, Ілля Гвоздзь, Дзяніс Цалуйка, Аляксандр Халаеў, Дзмітрый Курзаў, Яўген Рэбікаў, Лізавета Ляўша, Аляксей Бандзюк.

Выпускнік нашага ўніверсітэта, Уладзіслаў Смяглікаў, сярэбраны прызёр II Еўрапейскіх гульняў, удастоены імянной стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У сваёй прамове намеснік старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімір Прывалаў адзначыў наступнае:

– У краіне надаецца вялікая ўвага развіццю спорту. Слаўнымі традыцыямі напоўнена гісторыя Гомельшчыны. Імёны нашых выбітных атлетаў назаўжды ўпісаны ў сусветны летапіс: Леанід Гейштар, Мікалай Гарбачоў, Ігар Макараў, Раман Петрушэнка, Артур Літвінчук, Ала Цупер і іншыя. З кожным годам спартсмены вобласці папаўняюць спіс пераможцаў і прызёраў першынстваў свету і Еўропы.

Мы верым у нашых спартсменаў і жадаем ім здароўя, удачы і новых яркіх перамог!

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

https://gp.by/novosti/sport/news231518.html

Фотасправаздача