Навіны лёгкай атлетыкі

Submitted by ias on пан, 14/02/2022 - 09:50

Двума падзеямі, якія прайшлі ў Гомельскім Палацы лёгкай атлетыкі, адзначыла "каралева спорту" першую дэкаду лютага. Наймацнейшыя лёгкаатлеты, студэнты факультэта фізічнай культуры нашага ўніверсітэта, парадавалі вынікамі сваіх выступленняў на чарговых рэспубліканскіх стартах бягучага спаборніцкага сезона.

Так, па выніках каманднай барацьбы Гомельская вобласць заняла II месца на Чэмпіянаце і Першынстве Беларусі па мнагабор'ях (9-10 лютага), уступіўшы атлетам Гродзенская вобласці.

Чэмпіёнкай краіны ў пяцібор'і стала Дыяна Рабкова. Магістрант факультэта фізічнай культуры набрала 4169 ачкоў і паказала наступныя вынікі ў відах пяцібор'я: 60м з бар'ерамі - 8.97 с, скачок у вышыню - 1.74 м, штурханне ядра - 12.98 м, скачок у даўжыню - 5.76 м, 2:7.

Дастойную барацьбу паказалі ўдзельнікі Кубка Рэспублікі Беларусь па лёгкай атлетыцы ў памяшканні, якое адбылося 11 лютага. У беларускім спаборніцкім календары гэты старт па праве займае другое месца пасля нацыянальнага чэмпіянату. У спаборніцтвах прынялі ўдзел спартсмены, студэнты вышэйшых навучальных устаноў усіх абласцей краіны і горада Мінска.

Лёгкаатлеты нашага ўніверсітэта дабіліся дастойных вынікаў у асабістых выступленнях і ўнеслі важкі ўклад у агульнакамандную скарбонку, што дазволіла камандзе Гомельскай вобласці стаць пераможцам Кубка!

Адзначым Аліну Лепшаву, якая атрымала перамогу ў бегу на 400 метраў, пераадолеўшы дыстанцыю за 53.92 с, устанавіўшы асабісты рэкорд у памяшканні. Пераможцам сярод мужчын стаў Марк Пацей з вынікам 48,33 с.

Крысціна Канцавенка заваявала золата ў сектары для скачка з тычкай, здзейсніўшы ўдалую спробу на вышыні 4.13 м, а Марыя Хмяльніцкая, пераадолеўшы планку на адзнацы 3.65 м, стала сярэбраным прызёрам. Другое месца сярод мужчын у гэтай дысцыпліне ў Аляксандра Марфушкіна (4, 80 м).

Уладзіслаў Церашонак фінішаваў другім на дыстанцыі 1500 м., а ў штурханні ядра ў жанчын Вольга Грабцэвіч узнялася на трэцюю прыступку п'едэстала гонару.

Мы віншуем нашых атлетаў, жадаем эфектыўнага працягу спаборніцкага сезона і падрыхтоўкі да галоўных стартаў - Чэмпіянату Беларусі і Чэмпіянату свету ў памяшканні!

Марына Кажадуб, кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача