Высокія дасягненні слухачоў курсаў Інстытута Канфуцыя

Submitted by Dmitry_Gorbachev on аўт, 07/06/2022 - 15:18

6 чэрвеня 2022 года ў Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце прайшла цырымонія ўзнагароджання пераможцаў адборачных тураў XXI Сусветнага конкурсу па кітайскай мове "Мост кітайскай мовы" сярод студэнтаў і ХV Сусветнага конкурсу "Мост кітайскай мовы" сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь.

У цырымоніі ўзнагароджання найлепшых знаўцаў кітайскай мовы прынялі ўдзел Пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Се Сяоюн, Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Іванец, першы сакратар па справах адукацыі Пасольства КНР у РБ Лі Бінга; аташэ па справах адукацыі Пасольства КНР у РБ Цзя Вэй, рэктар МДЛУ Наталля Яўгенаўна Лапцева і рэктар БНТУ Сяргей Васільевіч Харытончык. На цырымонію таксама былі запрошаны дырэктары Інстытутаў і Класаў Канфуцыя ў Рэспубліцы Беларусь, дэканы факультэтаў, беларускія студэнты і школьнікі.

Пераможцам адборачных тураў Сусветнага конкурсу па кітайскай мове "Мост кітайскай мовы" сярод школьнікаў стала Забродская Марыя, слухач Інстытута Канфуцыя пры Гомельскім дзяржаўным універсітэце ім. Ф. Скарыны (1 месца). Марыя вывучае кітайскую мову на працягу трох гадоў, яе выкладчыкам з'яўляецца Цзы Хэхэ, аспірант кафедры беларускай літаратуры нашага ўніверсітэта. Дзяўчына прадставіць Рэспубліку Беларусь у фінале Сусветнага конкурсу па кітайскай мове сярод студэнтаў "Кітайская мова - мост".

У намінацыі "За выдатныя дасягненні" былі ўзнагароджаны студэнтка факультэта замежных моў ГДУ імя Ф. Скарыны Гарбатоўская Марыя (выкладчык – Цзы Хэхэ) і Лыгач Марыя, навучэнка Гомельскага абласнога ліцэя (выкладчык – Лю Імін, аспірант факультэта фізікі і інфармацыйных тэхналогій).

Пажадаем поспехаў нашым цудоўным юным кітаістам!

Пры падрыхтоўцы выкарыстана інфармацыя
сайта Інстытута Канфуцыя МДЛУ

 

Фотасправаздача