Дыялогавая пляцоўка, прысвечаная 105-й гадавіне Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі

Submitted by ias on сер, 09/11/2022 - 13:42

У рамках святкавання 105-й гадавіны Кастрычніцкай рэвалюцыі ў бібліятэцы імя Герцэна прайшла дыялогавая пляцоўка, прысвечаная гэтай знамянальнай даце. У мерапрыемстве прынялі ўдзел кіраўнік спраў Гомельскага аблвыканкама Алена Клічкоўская, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Ала Смаляк, першы сакратар Гомельскага абласнога камітэта Кампартыі Беларусі Дзмітрый Мурашка, ветэран камсамольскага руху Раман Цімафеенка. Гасцямі дыялогавай пляцоўкі былі намеснік старшыні Гомельскага гарвыканкама Алена Алексіна і начальнік упраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага гарвыканкама Мікалай Светлагор, прадстаўнікі грамадскасці Гомеля.

ГДУ імя Ф. Скарыны прадставіў дэкан факультэта гісторыі і міжнародных камунікацый Станіслаў Чарапко. Выкладчыкі факультэта рэгулярна бяруць удзел у асветніцкай дзейнасці, накіраванай на папулярызацыю айчыннай гісторыі сярод жыхароў горада і вобласці. Так, у сувязі з пазначанай памятнай датай у тэлепраектах "Добры вечар, Гомель" і "Пункт гледжання" ТРК "Гомель" выступілі С.А. Чарапко і загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі М.М. Жамерына.

https://www.newsgomel.by/news/society/dialogovaya-ploshchadka-posvyashchyennaya-105-y-godovshchine-velikoy-oktyabrskoy-sotsialisticheskoy-_82656.html

Фотасправаздача