Аб поспехах і перспектывах

Submitted by ias on пан, 29/01/2024 - 22:28

У ГДУ імя Ф. Скарыны адбылося пашыранае пасяджэнне Савета ўніверсітэта, прымеркаванае да Дня беларускай навукі. У гэты дзень заслужаныя ўзнагароды і кветкі ўручаны вучоным, якія дасягнулі найбольш значных паказчыкаў у мінулым годзе. З асноўным дакладам выступіў прарэктар па навуковай рабоце Дзмітрый Каваленка. Дзмітрый Леанідавіч падрабязна расказаў аб дасягненнях вучоных, студэнтаў, магістрантаў і аспірантаў, супрацоўніцтве з НАН Беларусі, айчыннымі і замежнымі навуковымі і навучальнымі цэнтрамі, а таксама перспектывах развіцця ўніверсітэцкай навукі за мінулы год. Згодна з рэйтынгам па навуковай рабоце сярод кафедраў універсітэта, у тройку лідэраў увайшлі: кафедра оптыкі, кафедра алгебры і геаметрыі, кафедра радыёфізікі і электронікі. Факультэт фізікі і інфармацыйных тэхналогій, філалагічны факультэт і факультэт псіхалогіі і педагогікі ўзначалілі рэйтынг па навуковай рабоце сярод факультэтаў. Таксама разгледжана пытанне аб прадастаўленні кандыдатур студэнтаў на назначэнне стыпендыі Прэзідэнта Беларусі, Архіерэйскай стыпендыі. На пасяджэнні Савета ўніверсітэта абмеркаваны і іншыя важныя пытанні, якія датычацца дзейнасці ўніверсітэта. Напярэдадні Дня беларускай навукі ў выставачнай зале ўніверсітэта адкрыта выстава навуковых дасягненняў і інавацыйных распрацовак факультэтаў нашага ўніверсітэта «Ад ідэй — да ўкаранення». Заслугі і праца вучоных адзначаны на самым высокім узроўні.

Святкуючы Дзень беларускай навукі, мы гаворым аб тым, што ў яе дасягненнях ёсць уклад работнікаў і нашага ўніверсітэта.

Газета "Гомельскі ўніверсітэт" Выпуск №1 ад 30.01.2024