Аспірантка ГДУ імя Ф. Скарыны ў Шанхаі

Submitted by ias on сер, 10/04/2024 - 15:19

Выкладчык кітайскай мовы, аспірант кафедры рускай, агульнага і славянскага мовазнаўства Віялета Беладзед пабывала на стажыроўцы ў г. Шанхай і наведала Шанхайскую Акадэмію грамадскіх навук.

Асноўнымі мэтамі паездкі сталі павышэнне навукова-педагагічнай кваліфікацыі ў працэсе выкладання кітайскай мовы як замежнай, правядзенне навуковых даследаванняў па гендэрнай лінгвістыцы, удасканаленне навыкаў і ўменняў вуснага іншамоўнага маўлення, неабходных для правядзення навукова-даследчай работы і выкладання кітайскай мовы.

«Кітайскай мове можна вучыцца ўсё жыццё, з гадамі адкрываючы ў ёй новыя грані. На мой погляд, галоўная складанасць кітайскага заключаецца ў тым, што ён напоўнены ўстойлівымі выразамі і дасылкамі да культуры, якія цяжка вывучаць у адрыве ад моўнага асяроддзя. Я лічу, што для выкладчыкаў любой замежнай мовы важна не толькі падтрымліваць моўны ўзровень, які ўжо ёсць у цяперашні час, але і бесперапынна працягваць падвышаць яго. Важную ролю ў развіцці прафесійных якасцей адыгрываюць міжнародныя стажыроўкі. Я вельмі рада, што беларускія ВНУ актыўна ўзаемадзейнічаюць з кітайскімі і ў нашых студэнтаў ёсць магчымасць выязджаць у Кітай і стажыравацца там. Гэта сапраўды вельмі важна ў працэсе вывучэння і выкладання кітайскай мовы. Мы спадзяемся, што такое супрацоўніцтва будзе працягвацца і надалей. Гэтая паездка стала добрым жыццёвым досведам і натхніла мяне на далейшае вывучэнне кітайскай мовы».

 

Фотасправаздача