Жыццё ўніверсітэта

  • 30 красавік 2021
    У Гомелі адбыўся фінал абласнога конкурсу прыгажосці і грацыі “Каралева студэнцтва Гомельшчыны 2021”. Дзесяць прадстаўніц прыгожага полу з усіх ВНУ рэгіёну спаборнічалі за тытул самай абаяльнай і таленавітай. Ад ГДУ імя Францыска Скарыны ўдзельнічала трэцякурсніца філалагічнага факультэта Аляксандра Дрывайла. Дзяўчаты распавядалі пра сябе ў стылі кінафільма “Я – рэжысёр свайго жыцця!”, дэманстравалі творчыя здольнасці ў вакале, харэаграфіі, ігры на музычных інструментах. Падчас дэфіле паказалі…
  • 12 сакавік 2021
    11 сакавіка прайшло чарговае пасяджэнне студэнцкага савета ўніверсітэта. У ходзе мерапрыемства прарэктар па выхаваўчай рабоце Юрый Нікіцюк адказаў на пытанні студэнцкага актыву, акцэнтаваў увагу моладзевых лідараў на прыярытэтных задачах. Вялікая ўвага была нададзена арганізацыі Дня адчыненых дзвярэй. Штогод члены студсавета задзейнічаны ў правядзенні гэтага мерапрыемства, імі арганізуюцца інтэрактыўныя пляцоўкі і моладзевыя акцыі. Важнай часткай пасяджэння стала падвядзенне вынікаў…
  • 05 сакавік 2021
    Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня ў ГДУ імя Францыска Скарыны 31-ы раз адбыўся агульнаўніверсітэцкі конкурс “Містар універсітэта”. Конкурс з’яўляецца адной з самых чаканых і яркіх падзей. З кожным годам шоў становіцца ўсё больш займальным, а інтрыга, хто ж стане пераможцам, усё больш хвалюючай. У гэты раз за ганаровы тытул “Містар універсітэта” змагаліся 8 харызматычных маладых людзей: Павел Кастуноў, гістарычны факультэт; Аляксандр Лебедзеў, біялагічны факультэт; Вадзім Парфянцоў,…
  • 24 люты 2021
    У канферэнц-зале адбылася справаздачная канферэнцыя прафсаюзнага камітэта супрацоўнікаў ГДУ. На парадак дня было вынесена пытанне аб праекце змяненняў і дапаўненняў у Калектыўны дагавор і Пагадненне паміж адміністрацыяй і прафсаюзнай арганізацыяй супрацоўнікаў установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны” па сацыяльна-эканамічных пытаннях на 2019-2022 гг. На сходзе было даложана аб выкананні каштарысу выдаткаў у мінулым годзе, а таксама прыняты каштарыс на 2021 год…
  • 23 люты 2021
    23 лютага – свята мужнасці і адвагі, гонару і вернасці воінскаму абавязку. 23 лютага – Дзень абаронцы Айчыны. У ГДУ імя Францыска Скарыны праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да гэтай даты. Адным з такіх стала віншаванне воінаў-інтэрнацыяналістаў з ліку супрацоўнікаў універсітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы першы прарэктар Андрэй Віктаравіч Крук і старшыня прафкама супрацоўнікаў Мікалай Генадзевіч Галіноўскі падзякавалі прысутным за іх ратную працу на карысць Радзімы і ВНУ. Кветкамі і…
  • 22 люты 2021
    Напярэдадні Дня абаронцы Айчыны па ўсёй рэспубліцы праходзіць шэраг урачыстых мерапрыемстваў. Гэтае свята сапраўды сімвалізуе мужнасць, гонар, вернасць воінскаму абавязку, гатоўнасць да самаахвяравання ў імя свабоды і суверэнітэту роднай краіны. Калектыў студэнтаў, супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГДУ імя Францыска Скарыны па традыцыі не застаўся ў баку. Так, студэнткі біялагічнага факультэта ўсклалі кветкі да мемарыяла, размешчанага на сцяне корпуса №1. Затым калектыў Гомельскага дзяржуніверсітэта…
  • 15 люты 2021
    Загадчыку кафедры рускай і сусветнай літаратуры Гомельскага дзяржуніверсітэта, прафесару Акадэміі ваенных навук Расіі, кандыдату філалагічных навук, дацэнту Івану Афанасьеву прысуджана прэмія імя А.А. Свечына 2 ступені Акадэміі ваенных навук Расійскай Федэрацыі. Такой высокай узнагародай Іван Мікалаевіч адзначаны за ваенна-гістарычную працу «Лёс камандарма Лізюкова: версіі, міфы і праўда». Па словах аўтара, кніга, якая выйшла ў свет у 2018 годзе, уяўляе сабой вынік шматгадовай працы. – Па…
  • 03 люты 2021
    Было незвычайна пагодна першымі лютаўскімі днямі, каб проста так усім гэтым любавацца. І з гэтай прычыны тэму практычных заняткаў па рускай мове мы перарабілі да патрэбаў дня, вызначыўшы яе як “Зімовыя віды спорту”, і практычна ажыццявілі на ходкай лыжні за Сожам. І як аказалася, гэта было “метадычна слушна”. Дзіўна, але сапраўды жывую, азартную цікавасць да лыж праявілі нашыя слухачы з Конга, Турцыі, Кітая, а таксама студэнты-завочнікі з Узбекістана, якія прыехалі на зімовую сесію і арганічна…
  • 02 люты 2021
    2 лютага ў ГДУ імя Ф. Скарыны на факультэце псіхалогіі і педагогікі ва ўрачыстай абстаноўцы прайшло ўручэнне дыпломаў магістра. Рашэннем дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі 18-ці магістрантам завочнай формы навучання прысвоена ступень магістра па спецыяльнасцях “Тэорыя і методыка навучання і выхавання” і “Псіхалогія”. Гэтаму папярэднічаў паўтарагадавы курс навучання ў магістратуры. Пераважная большасць тэм магістарскіх дысертацый прысвечана рашэнню прыкладных праблем сучаснай псіхалогіі і…
  • 27 студзень 2021
    У пачатку мерапрыемства перад членамі Савета выступіла кіраўнік Расійскага цэнтра навукі і культуры ў Гомелі Н.А. Авралёва. Яна павіншавала вучоных з надыходзячым Днём навукі і ўручыла падзякі даследчыкам, якія актыўна супрацоўнічаюць з расійскімі калегамі. Узнагародай РЦНК была адзначана к.ф.-м.н., дацэнт А.В. Семчанка. Наталля Аляксандраўна таксама перадала рэктару ўніверсітэта С.А. Хахомаву бронзавы бюст савецкага фізіка, вынаходніка атамнай бомбы, акадэміка АН СССР Ігара Курчатава.…