Навука без межаў

Submitted by ias on Mon, 05/31/2021 - 10:41

28-29 мая ў Мікалаеве (Украіна) праходзіў Міжнародны навукова-метадычны семінар «Україна і Беларусь: гісторыя і сучаснасць. (Праблемы і перспектывы развіцця сучаснай гістарычнай навукі) ». Гэты салідны навуковы форум, які зарадзіўся дзесяцігоддзе таму дзякуючы супрацоўніцтву гомельскіх і мікалаеўскіх гісторыкаў. Ён сабраў больш 40 даследчыкаў з розных універсітэтаў Беларусі і Украіны. ГДУ імя Францыска Скарыны прадстаўляюць пяць выкладчыкаў гістарычнага факультэта. У прывітальным слове на адкрыцці семінара дэкан гістарычнага факультэта С.А. Чаропка адзначыў важнасць міжнароднага супрацоўнітва гісторыкаў для вырашэння праблемных пытанняў гістарычнага мінулага славянскіх народаў. На пленарным пасяджэнні з дакладам «Противоречия Версальской системы в Центрально-Восточной Европе как фактор возникновения Второй мировой войны» выступіў загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі прафесар М.М. Мязга.

 

                                                         С.Ф. Верамееў

Photo report