Удзел ГДУ ў форуме "Масты дружбы"

Submitted by ias on суб, 18/11/2023 - 23:00

Дэлегацыя Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Францыска Скарыны на чале з прарэктарам па выхаваўчай рабоце Дзмітрыем Хадановічам прымае ўдзел у форуме «Масты дружбы», які праходзіць з 17 па 19 лістапада на пляцоўцы Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Галоўная мэта форуму - пашырэнне дружалюбнага дыялога моладзі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь. Запланаваныя мерапрыемствы будуць садзейнічаць выяўленню і распаўсюджванню лепшых практык і ініцыятыў у сферы міжнародных і дыпламатычных адносін. Удзельнікі праекта навучацца асновам узаемадзеяння і работы ў сферы маладзёжнай палітыкі, адукацыйных праектаў, трансліравання лепшых практык.

Праграмай мерапрыемстваў форуму прадугледжаны адкрыты дыялог па праблемах Саюзнай інтэграцыі і круглы стол-нарада "Стратэгія маладзёжнай палітыкі Саюзнай дзяржавы", у ходзе якіх будуць узняты пытанні супрацоўніцтва ў сферы маладзёжнай палітыкі Расіі і Беларусі, грантавай падтрымкі сумесных студэнцкіх праектаў на прасторы дружалюбных краін.

Для прарэктарскага складу ўніверсітэтаў Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь арганізавана праграма павышэння кваліфікацыі "Лічбавая камунікацыя і медыя інструменты ў рэалізацыі маладзёжнай палітыкі".

Лідэр студэнцкай рады ўніверсітэта Міхаіл Конін з камандай юрыдычнага факультэта Яўмененка Дар'яй і Бартноўскай Янай прадставяць праект, накіраваны на развіццё супрацоўніцтва моладзі дзвюх краін і прымуць удзел у адукацыйным трэку форуму, які ўключае лекцыі, майстар-класы, праектныя семінары, інтэрактывы і трэнінгавыя сесіі ад экспертаў федэральнага. ўзроўню, прадстаўнікоў фондаў «Расмаладзь», «Рассупрацоўніцтва», Фонду Гарчакова.

Фотасправаздача