Віншуем з перамогай!

Submitted by ias on пят, 18/12/2020 - 09:46

У рамках XXIX Чэмпіянату Рэспублікі Беларусь па баскетболе сярод мужчынскіх каманд у Гомельскім палацы гульнявых відаў спорту адбыўся матч паміж камандамі «Гомельскія Рысі-ГДУ» і мінскім «РВАР». З першых хвілін і да самага фіналу спартсмены трымалі заўзятараў у напружанні. Барацьба на пляцоўцы была цяжкай і захапляльнай, па черзе лідзіравала то адна, то другая каманда.

У авертайме нашым хлопцы здолелі схіліць перавагу на сваю карысць і вырваць перамогу ў суперніка з лікам 81:79. Вялікі ўклад у перамогу нашай каманды ўнёс студэнт 4 курса факультэта фізічнай культуры Аляксей Кавалёў. Віншуем усіх з перамогай і верым у далейшыя поспехі юнакоў!

Марына Кажадуб,

кіраўнік спартыўнага прэс-цэнтра

Фотасправаздача